каласі́сты, -ая, -ае.

3 мноствам каласоў або з буйным калоссем.

Каласістая пшаніца.

|| наз. каласі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каласі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каласі́сты каласі́стая каласі́стае каласі́стыя
Р. каласі́стага каласі́стай
каласі́стае
каласі́стага каласі́стых
Д. каласі́стаму каласі́стай каласі́стаму каласі́стым
В. каласі́сты (неадуш.)
каласі́стага (адуш.)
каласі́стую каласі́стае каласі́стыя (неадуш.)
каласі́стых (адуш.)
Т. каласі́стым каласі́стай
каласі́стаю
каласі́стым каласі́стымі
М. каласі́стым каласі́стай каласі́стым каласі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каласі́сты колоси́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каласі́сты, ‑ая, ‑ае.

З мноствам каласоў або з буйным калоссем. [Алёша] заплюшчыў вочы і ўбачыў і свой прыгажун-камбайн, і бязмежнае поле пшаніцы — высокай, каласістай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каласі́сты с.-г. ährenreich (з мноствам каласоў); grßährig (з буйным калоссем)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

колоси́стый каласі́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kłosisty

каласісты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВАРАНЕ́Ц (Actaea),

род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі зрэдку трапляецца варанец каласісты (A. spicata). Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у хмызняках па берагах рэк. Вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.

Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным разгалінаваным сцяблом і карэнішчам. Лісце буйное, трайчастае, зубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, белыя або жаўтавата-белыя, у гронках. Плод — ягадападобная касцянка чорнага, белага або чырв. колеру. Дэкар., тэхн. (з пладоў атрымліваюць чорную і чырв. фарбу), лек. (карані — ірвотны і слабіцельны сродак) і ядавітыя (усе часткі) расліны.

Варанец каласісты.

т. 3, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трышчаці́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства злакаў з голым сцяблом і раскідзістай мяцёлкай, расце на лугах, у лясах і сярод хмызняку. Трышчаціннік сібірскі. Трышчаціннік каласісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПА́СЫНКІ,

біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1991 з мэтай захавання унікальнага ландшафтнага комплексу Пд Бел. Паазер’я. Пл. 104 га. Размешчаны на тэр. нац. парка Нарачанскі, на беразе воз. Нарач. Займае крутыя схілы з драбналессем і сухадольнымі лугамі, дзе ў травастоі дамінуюць стэпавыя і лесастэпавыя віды: крынічнік шыракалісты, гарлянка жэнеўская, асака берагавая, суніцы зялёныя, драсён горны, скочкі атожылкавыя; трапляюцца цыбуля агародная, спаржа лекавая, крынічнік каласісты, танканог шызы і інш., а таксама занесеныя ў Чырв. кнігу гарычка крыжападобная, кураслеп лясны, першацвет вясновы, сон лугавы. З гасп.-каштоўных відаў раслін сустракаюцца ядловец, ляшчына, свідзіна, чаромха, шыпшына сабачая і інш.

П.​І.​Лабанок.

т. 12, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)