каза́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Вадаплаўная дзікая паўночная птушка сямейства качыных.

Чорная к.

Канадская к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каза́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каза́рка каза́ркі
Р. каза́ркі каза́рак
Д. каза́рцы каза́ркам
В. каза́рку каза́рак
Т. каза́ркай
каза́ркаю
каза́ркамі
М. каза́рцы каза́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каза́рка ж., зоол. каза́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каза́рка зоол. каза́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каза́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Вадаплаўная дзікая птушка сямейства качыных, якая водзіцца ў палярнай і ўмеранай паласе. Чорная казарка. Канадская казарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЗА́РКА (Rhynchites bacchus),

жук сям. даўганосікаў. Пашыраны ў Азіі, Сярэдняй і Паўд. Еўропе, у т. л. на Беларусі.

Даўж. да 7 мм. Ярка афарбаваны жук, укрыты карычневымі валаскамі, на надкрылах падоўжныя кропкавыя баразёнкі. Жукі пашкоджваюць пупышкі, лісце, бутоны і кветкі, плады семечкавых і костачкавых культур, садзейнічаюць распаўсюджванню ўзбуджальнікаў пладовай гнілі. Лічынкі даўж. да 9 мм, жоўта-белыя з карычневай галавой. Кормяцца пашкоджанай маніліёзам тканкай. Лічынкі акукліваюцца ў глебе. Развіваюцца 1—2 гады.

Казарка.

т. 7, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Казарка чорная 5/215 (іл.)

- » - чырвонаваллёвая 5/215 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭНЛА́НДСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК (Grønland),

на ПнУ в-ва Грэнландыя. Засн. ў 1974. Пл. каля 70 7 млн. га. Ландшафты арктычных пустынь, на схілах узгоркаў — травяная расліннасць. У фауне звычайныя аўцабык, белы мядзведзь, маржы, цюлені, пясцы, заяц, гарнастай, з птушак — белая курапатка, гага, белашчокая казарка, гусь Роса, белая сава, крэчат. Біясферны рэзерват.

т. 5, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНА́ДСКАЯ БІЯГЕАГРАФІЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

адна з абласцей Неарктычнага падцарства. Займае паўн. частку амер. мацерыка; паўд. мяжа пралягае па 50° паўн. ш. Уключае 3 падвобласці: Аляскінская, Грэнландская і Лабрадорская. Асн. ландшафтныя зоны — тундра і тайга.

Флора тундры падобна на еўразійскую. Звычайныя прадстаўнікі — асаковыя, імхі, карлікавая вярба, лішайнікі, падвеі, палярная бярозка (ернік). Тайга пры агульным падабенстве да еўразійскай адрозніваецца вял. прымессю лісцевых парод і па відавой разнастайнасці пераўзыходзіць тайгу Еўразіі. Вял. колькасць відаў піхтаў, хвоі, елак, многія з іх эндэмічныя. Тыповыя эндэмікі — мамантавае дрэва і секвоя. Фауна падобная да палеарктычнай, але ў напрамку па Пд падабенства змяншаецца. З эндэмікаў вызначаюцца аўцабык, бізон лясны, каза снежная, 2 віды лемінгаў, мыш лемінгавая. скунс, сурок сівы, янот-паласкун, валасянка амерыканская, казарка канадская, 2 віды калібры, сойка блакітная, ласосеакунь, чукучан. Тыповыя прадстаўнікі фауны — алень паўночны (карыбу), андатра, бабёр канадскі, баран снежны, мядзведзі (барыбал. белы, грызлі), сурок лясны, суслік даўгахвосты (арктычны), курапаткі белая і тундравая, сава палярная.

Да арт. Канадская біягеаграфічная вобласць (характэрныя прадстаўнікі фауны): 1 — дрэўніца хваёвая; 2 — краншнэп эскімоскі; 3 — юнко буры; 4 — ціран; 5 — казарка канадская; 6 — янот-паласкун; 7 — дзікабраз паўночнаамерыканскі (паркупін); 8 — кадзьяк; 9 — каза снежная.

т. 7, с. 565

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ко́зка 1 ’трыножак’, ’сажань’ (Мат. Гом.). Гл. казан.

Ко́зка 2 ’бакас’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. козарка ’від дзікай гусі’, рус. казара, казарка ’тс’. Магчыма, цюркскага паходжання (тур. kaz ’гусь’) (Булахоўскі, 3, 238). Параўн. ЕСУМ, 2, 340.

Ко́зка 3 ’грыб саркадон чарапічны’ (ТС). Гл. каза 6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)