змо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; змоўк, -кла; -ні; зак.

Перастаць гучаць ці перастаць гаварыць.

Музыка змоўкла.

Кулямёт змоўк.

Апавядальнік змоўк.

|| незак. змаўка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́ўкнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змо́ўкну змо́ўкнем
2-я ас. змо́ўкнеш змо́ўкнеце
3-я ас. змо́ўкне змо́ўкнуць
Прошлы час
м. змо́ўк змо́ўклі
ж. змо́ўкла
н. змо́ўкла
Загадны лад
2-я ас. змо́ўкні змо́ўкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час змо́ўкшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змо́ўкнуць сов.

1. (перестать звучать, прекратиться) смо́лкнуть, умо́лкнуть, замо́лкнуть;

пе́сня ~кла — пе́сня смо́лкла (умо́лкла, замо́лкла);

2. (перестать говорить, издавать звуки) замолча́ть, замо́лкнуть, умо́лкнуть; смо́лкнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змоўк, ‑ла; зак.

1. Перастаць раздавацца, сціхнуць (пра гукі). Песня змоўкла. □ Змоўкла музыка ў гарадскім парку. Хадкевіч. Гоман працы змоўк у полі, Сціхлі гукі за ракой. Гілевіч.

2. Перастаць гаварыць, крычаць, пець і пад.; замоўкнуць, заціхнуць. Мікіта Мінавіч на хвіліну змоўк і зноў абвёў усіх спакойным поглядам. Кулакоўскі. Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла. В. Вольскі. / Пра музычны інструмент, радыё, тэлефон і пад. Ужо і радыё змоўкла, але сама [Маша] ніяк не магла заснуць. Гроднеў. // Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Кулямёт змоўк. □ Самаходка тым часам змоўкла, затое ротныя мінамёты пачалі біць раз-поразу. Кулакоўскі. // Перастаць напаўняцца гукамі, гоманам і пад. Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын. Шамякін. Не інакш, як перад наступленнем Змоўкла франтавая паласа. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ўкнуць, змо́ўчаць (still)schwéigen* vt, nicht mehr spréchen*; nichts mehr ságen, verhállen vi (s) (пра гукі);

размо́ва змо́ўкла das Gespräch brach ab;

пе́сня змо́ўкла das Lied verhállte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

змаўка́ць гл. змоўкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыц, выкл. (разм.).

Вокрык, якім загадваюць змоўкнуць, спыніць што-н.

Цыц ты, гарэза!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смо́лкнуть сов. змо́ўкнуць, мног. пазмаўка́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амо́ўчаць

‘змоўкнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. амо́ўчу амо́ўчым
2-я ас. амо́ўчыш амо́ўчыце
3-я ас. амо́ўчыць амо́ўчаць
Прошлы час
м. амо́ўчаў амо́ўчалі
ж. амо́ўчала
н. амо́ўчала
Загадны лад
2-я ас. амо́ўч амо́ўчце
Дзеепрыслоўе
прош. час амо́ўчаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сти́хнуть сов. сці́хнуць; (о звуках — ещё) змо́ўкнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)