пача́ць за з., а ко́нчыць за спачы́н — нача́ть за здра́вие, а ко́нчить за упоко́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здаро́ўе, ‑я, н.
Стан арганізма, пры якім нармальна дзейнічаюць усе яго органы. Берагчы здароўе. Адбіцца на здароўі. Па стану здароўя. Курыць — здароўю шкодзіць. □ Гарцаваць на кані не дазвалялі [дзеду Астапу] ўжо гады і здароўе.Лынькоў.// Пра самаадчуванне, стан каго‑н. Смалістыя бары, верасовыя паляны і лясныя кветкі папаўняць новы горад водарам жыцця і сілы, прынясуць здароўе і радасць жыхарам беларускага нафтагорада.Грахоўскі.
•••
Добрага здароўя — а) пажаданне пры развітанні; б) прывітанне пры сустрэчы. — Добрага здароўя, добрай раніцы, — першымі адказалі Ахрэму жанкі.Кавалёў.
За ваша здароўе — пажаданне таму, за каго паднімаюць тост.
На (добрае) здароўе — адказ-пажаданне гаспадара таму, хто дзякуе за частаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗДАРО́ЎЕ,
адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў, стан поўнага фізічнага, духоўнага і сацыяльнага дабрабыту. Адрозніваюць З. індывідуума і З. насельніцтва. З. чалавека аб’ектыўна можна вызначыць пры даследаванні сукупнасці многіх параметраў. З. насельніцтва вызначаецца комплексам дэмаграфічных паказчыкаў: нараджальнасцю, смяротнасцю, дзіцячай смяротнасцю, узроўнем фіз. развіцця, хваробамі, сярэдняй працягласцю жыцця. З. насельніцтва залежыць ад ладу жыцця (прыкладна на 50%), навакольнага асяроддзя (на 20%), генет. схільнасці (на 20%), ад узроўню мед. абслугоўвання (на 10%). Паляпшэнню З. садзейнічаюць: паляпшэнне якасці жыцця, скарачэнне пашырэння хранічных, інфекц., сардэчна-сасудзістых хвароб, псіхічных расстройстваў, самагубстваў, умацаванне здароўя дзяцей, моладзі, жанчын, барацьба супраць хвароб, лад жыцця чалавека, належны стан навакольнага асяроддзя. Гл. таксама Ахова здароўя, Ахова здароўя дзяцей і падлеткаў, Ахова прыроды і інш.