збіра́льніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. збіра́льніцтва
Р. збіра́льніцтва
Д. збіра́льніцтву
В. збіра́льніцтва
Т. збіра́льніцтвам
М. збіра́льніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

збіра́льніцтва, -а, н.

1. Дзейнасць збіральніка (у 1 знач.).

Захапіцца збіральніцтвам.

2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання грыбоў, ягад і інш.

|| прым. збіра́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збіра́льніцтва ср., в разн. знач. собира́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збіра́льніцтва, ‑а, н.

1. Разм. Збіранне калекцыі (калекцый); калекцыянерства. Захапіцца збіральніцтвам.

2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання (ягад, грыбоў і інш.). Збіральніцтва дрэнна забяспечвала патрэбы людзей у харчаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збіральніцтва 1/575; 2/28; 4/538

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

збіра́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да збіральніцтва, збіральніка. Збіральніцкая дзейнасць этнографа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

собира́тельство в разн. знач. збіра́льніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Граб ’назва дрэва Carpinus betulus’ (БРС, Шат., Касп.). Прасл. форма *grabъ (параўн. яшчэ рус. граб, укр. граб, польск. grab) і таксама *grabrъ (балг. га́бър, славен. gȃber, чэш. habr). Роднасныя формы: ст.-прус. wosigrabis ’брызгліна’, макед. γράβιον ’драўніна пэўнай пароды дуба і г. д.’ Гл. Фасмер, 1, 449. Параўн. агляд у Трубачова (Эт. сл., 7, 99–100), які думае пра роднаснасць са слав. *grebǫ, *grebti (назва ўзнікла, магчыма, у перыяд даўняга збіральніцтва).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВУ́ДЛЕНД (ад англ. woodland лясная мясцовасць),

назва апошняга з трох археалагічна выяўленых перыядаў гісторыі насельніцтва ўсх. раёнаў Паўн. Амерыкі (1-е тыс. да н.э. — 16 ст. н.э.). Вызначаюць 3 стадыі яго развіцця: на ранняй (1-е тыс. да н.э.) асн. заняткамі насельніцтва былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва (на перыферыі зоны яны існавалі і на больш позніх стадыях); на сярэдняй (1-е тыс. да н.э. — сярэдзіна 1-га тыс. н.э.) развівалася земляробства, узнікалі аселыя паселішчы, пачалася апрацоўка серабра, медзі, метэарытнага жалеза; на позняй (5—16 ст.) ствараліся протагарадскія цэнтры з землянымі насыпамі вакол гарадзішчаў, характэрны вял. земляныя піраміды з храмавымі будынкамі на вяршыні, высокі ўзровень маст. апрацоўкі металаў і керамікі. У першае стагоддзе еўрап. каланізацыі Паўн. Амерыкі гэтыя культ. цэнтры перасталі існаваць.

т. 4, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЗАЛІ́Т [ад мез(а)... + грэч. lithos камень],

сярэдні каменны век, пераходны ад палеаліту да неаліту (каля 10—5-га тыс. да н.э.). Асн. заняткі плямён — паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства. Стаянкі былі невял., каротка- і доўгачасовыя, жытлы — наземныя і паўзямлянкі. У М. карысталіся лукам і стрэламі, мікралітычнымі прыладамі працы (разцы, скрабкі, скоблі, нажы і інш.), прыручаны сабака. На тэр. Беларусі вылучаюцца ранні М. (9—7-е тыс. да н.э.) і позні (6—5-е тыс. да н.э.). У познім М. былі заселены ўсе рачныя басейны Беларусі, на З працягвалася развіццё свідэрскай культуры, узнікла нёманская мезалітычная культура, на У — трэнская і сожская (днепра-дзяснінская) культуры. Вядомы помнікі культур кунда, яніславіцкай, каморніцкай, кудлаеўскай (пра кожную гл. адпаведны арт.). Часам М. наз. протанеалітам ці эпіпалеалітам.

т. 10, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)