збіра́льніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. збіра́льніца збіра́льніцы
Р. збіра́льніцы збіра́льніц
Д. збіра́льніцы збіра́льніцам
В. збіра́льніцу збіра́льніц
Т. збіра́льніцай
збіра́льніцаю
збіра́льніцамі
М. збіра́льніцы збіра́льніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

збіра́льніца ж. собира́тельница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збіра́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да збіральнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збіра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца збіраннем чаго-н. (якіх-н. рэдкасцей, твораў народнай творчасці і пад.).

З. фальклору.

2. Ёмішча, у якім збіраецца якая-н. вадкасць (спец.).

З. вады.

|| ж. збіра́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. збіра́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

собира́тельница збіра́льніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грыбні́ца

збіральніца грыбоў’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грыбні́ца грыбні́цы
Р. грыбні́цы грыбні́ц
Д. грыбні́цы грыбні́цам
В. грыбні́цу грыбні́ц
Т. грыбні́цай
грыбні́цаю
грыбні́цамі
М. грыбні́цы грыбні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

magpie [ˈmægpaɪ] n.

1. zool. саро́ка

2. infml збіра́льнік; збіра́льніца ўсяля́кага хла́му; «барахо́льшчык»; «барахо́льшчыца»

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАРДА́САВА (Марыя Мікалаеўна) (14.2. 1915, в. Ніжняя Мазаўка Тамбоўскай вобл., Расія — 29.9.1997),

расійская спявачка. Нар. арт. Расіі (1958). Нар. арт. СССР (1981). Герой Сац. Працы (1987). У 1943—72 вядучая салістка Варонежскага рус. нар. хору, пазней — Варонежскай абл. філармоніі. Самабытная выканальніца, збіральніца і аўтар шматлікіх нар. песень і прыпевак (больш за 300, многія змешчаны ў зборніках песень).

т. 10, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДНІПРО́ВА ЧА́ЙКА (сапр. Васілеўская Людміла Аляксееўна; 1.11.1861, с. Зялёны Яр Мікалаеўскай вобл., Украіна — 13.3.1927),

украінская пісьменніца. Скончыла гімназію ў Адэсе (1879). Майстар інтымнай і грамадз. лірыкі. Аўтар рытмізаваных лірычных мініяцюр, адметных сац. сімволікай, рамант. пафасам і філас. роздумам аб сэнсе жыцця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравеснік» (1900), «Плаўні гараць» (1902) і інш. Побыт укр. сялянства і інтэлігенцыі канца 19 — пач. 20 ст. адлюстраваны ў апавяданнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909). Вядома як збіральніца фальклору, перакладчыца.

Тв.:

Вибрані творы. Київ, 1987.

Літ.:

Пінчук В.Г. Дніпрова Чайка. Київ, 1984.

В.​А.​Чабаненка.

т. 6, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛО́ЎСКАЯ (Лізавета Іванаўна) (1830, г. Магілёў — 1915),

збіральніца бел. нар. песень. Маці У.Л.Кігна. Скончыла Магілёўскую гімназію. Жыла ў в. Фёдараўка (Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл.). Склала зб. «Народныя беларускія песні» (выд. ў 1853 на рус. мове ў Пецярбургу пад крыптанімам Е.П.), куды ўвайшлі творы каляндарна-абрадавай і пазаабрадавай нар. лірыкі, запісаныя ў Быхаўскім пав. Значнае месца ў кнізе адведзена апісанню мясц. вясельнага абраду і тэкстам звязаных з ім песень (пераклады недасканалыя).

Літ.:

Букчин С.В. ...Народ, издревле нам родной. Мн., 1984. С. 158—160;

Цішчанка І. Адна з першых // Мастацтва Беларусі. 1984. № 10.

т. 12, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)