збойца

Том: 12, старонка: 34.

img/12/12-034_0179_Збойца.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Зброй ’свавольнік’ (Нас.). Параўн. брой, бройка ’тс’ (Нас.); гл. броіць ’сваволіць’, адкуль з прэфіксам зброіць. Прасл. корань *broj‑ ітэратыў да briti (гл. брыць) ’рэзаць’. Магчыма, аднак, што ў зброй адлюстравалася уздзеянне (кантамінацыя) слоў з тым самым значэннем зброд (гл.) і збой (ст.-рус. XV ст. събои ’разбойнік’, укр. збій, польск. zbój ’разбойнік’, чэш., славац. zboj ’разбой’, бел. збойца ’разбойнік’ (Нас.), дзе корань бой, біць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раско́лзбойца, разбойнік’, ’гарэза, свавольнік’, ’вісус, шыбенік’ (Бяльк., Мат. Гом.; дзярж., Нар. сл.; Жд. 3, ТС, Янк. Мат.), ’злы, нялітасцівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), раско́ла ’хуліган’ (Сл. Брэс.), роско́л, роско́льнік ’шыбенік, свавольнік’ (ТС). Як здаецца, няма падстаў ідэнтыфікаваць з рус. роско́л, раско́льник, якія Фасмер (3, 444) выводзіць ад рас- і колоть у значэнні ’разбіваць, ламаць’; мяркуецца, што яны ўвайшлі ў мову пасля расколу ў праваслаўі пры патрыярху Нікане ў 1654 г., адсюль маглі набыць значэнне ’разбойнік’. Параўн. накольнік, гл.; развіццё семантыкі аналагічна да сэнсава блізкіх вісус, шыбенік (гл.), і, відавочна, азначала злачынцу, што павінен быў быць пасаджаны на кол (гл.), але змог застацца непакараным. Раско́л у значэнні ’сектант’ (Сержп. Казкі), відаць, запазычана з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)