заро́к, -у, м.

Клятвеннае абяцанне не рабіць чаго-н.

Даць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заро́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заро́к заро́кі
Р. заро́ку заро́каў
Д. заро́ку заро́кам
В. заро́к заро́кі
Т. заро́кам заро́камі
М. заро́ку заро́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заро́к, -ку м. заро́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заро́к разг. заро́к, -ку м.;

дать заро́к даць заро́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заро́к, ‑у, м.

Абяцанне, клятва не рабіць чаго‑н. або зрабіць што‑н. Ваня Шнігір даў цяпер сабе зарок, што ён больш ніколі не дапусціць.. бязглуздых памылак. Новікаў. Старыя далі сабе зарок: захаваць сцяг да звароту Чырвонай Арміі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заро́к м разм:

даць заро́к sich (D) fest vrnehmen*;

узя́ць з каго заро́к j-m ein Versprchen bnehmen*, j-m inen Eid uferlegen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Заро́к ’абяцанне не рабіць што-н.’ Рус. заро́к, укр. зарі́к, заро́к ’тс’, серб.-харв. за́рок ’спрэчка, заклад’. Ст.-слав. зарокъ ’устанаўленне’. Ст.-рус. зарокъ ’запаведзь, урок, папрок, тэрмін’. Параўн. ст.-слав. зарещи ’забараніць, загадаць’. Утворана як назоўнік на ‑ъ ад зарекати з чаргаваннем галоснага, магчыма, у ст.-слав. мове, адкуль у ст.-рус. (> рус., укр., бел.), дзе развіваецца менавіта ст.-слав. значэнне ў адрозненне ад серб.-харв., дзе значэнне ’забарона’ архаічнае. Не выключана і самастойнае развіццё ўсх.-слав. слоў на што можа ўказваць рус. дыял. зарок ’фізічны недахоп у чалавека, жывёлы’; параўн. парок. Шанскі, 2, З, 60. Параўн. папрок, рэч, урок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обе́т м. абяца́нне, -ння ср., заро́к, -ку м.;

дать обе́т даць абяца́нне (заро́к).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закля́цце, -я, мн. -і, -яў, н. (уст.).

Тое, што і заклінанне (у 2 знач.); клятва, зарок.

Даў сабе з. не рабіць глупства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарачы́ся, -раку́ся, -рачэ́шся, -рачэ́цца; -рачо́мся, -рачаце́ся, -раку́цца; -ро́кся, -ракла́ся, -ло́ся; зак.

Даць зарок не рабіць чаго-н.

З. ўжываць спіртное.

|| незак. зарака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)