замару́джванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. замару́джванне
Р. замару́джвання
Д. замару́джванню
В. замару́джванне
Т. замару́джваннем
М. замару́джванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замару́джванне ср. замедле́ние; см. замару́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замару́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замаруджваць і стан паводле знач. дзеясл. замаруджвацца. Замаруджванне кроку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

slow-down [ˈsləʊdaʊn] n. замару́джванне; спад;

an economic slow-down эканамі́чны спад

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Перавалока ’затрымка, замаруджванне’ (Нас.). Аформленае па-беларуску рус. проволо́чка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Verzögerung f -, -en замару́джванне, заця́гванне, цягані́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МАНІЯКА́ЛЬНА-ДЭПРЭСІ́ЎНЫ ПСІХО́З,

цыркулярны псіхоз, псіхічнае захворванне, якое характарызуецца перыядамі прыгнечанасці (дэпрэсіі), узбуджэння (маніякальны стан, гл. Манія) і аднаўлення здароўя (светлы прамежак). М.-д.п. — комплекс спадчынных і набытых вегетатыўна-эндакрынных і абменных парушэнняў, вынік расстройства рэгулятарных механізмаў кары вял. паўшар’яў і інш. аддзелаў галаўнога мозга. У час дэпрэсіі назіраецца эмацыянальны і інтэлектуальны спад, замаруджванне мыслення і рухаў (бываюць спробы самагубства). Пры маніякальным стане ўзнікае паскоранае і паверхневае мысленне, моварухальнае ўзбуджэнне, добры настрой, хаатычная дзейнасць. Лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

т. 10, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛІДЗ ЭНД ЛЭГЗ»

(ад англ. leads and lags апярэджанні і адставанні),

тактыка маніпуліравання тэрмінамі правядзення разлікаў (паскарэнне або замаруджванне) з мэтаю атрымання фін. або інш. выгад. Ажыццяўляецца афіцыйна, праз змены бакамі тэрмінаў і ўмоў плацяжу, або шляхам невыканання адным з партнёраў умоў здзелкі. У знешнім гандлі «Л.э.л.» выкарыстоўваецца пры чаканні рэзкіх змен валютных курсаў (асабліва пры дэвальвацыі і рэвальвацыі) і працэнтных ставак, няўстойлівасці валютных пазіцый бакоў, верагоднасці змен рэжыму рэгулявання знешнегандл. аперацый, сістэмы валютных абмежаванняў, падаткаабкладання (гл. Падаткі) і інш. «Л.э.л.» можа выкарыстоўвацца і ва ўнутр. плацежным абарачэнні.

т. 9, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Неўзаба́ве ’ў хуткім часе; не затрымліваючыся’ (Гарэц., Касп.), неўзаба́ві (неўзабави) ’хутка, без затрымкі; незадоўга’ (Нас.), niŭzabávia ’у хуткім часе’ (Варл.), неўзаба́ўкі ’без затрымкі’. Прыназоўнікавае словазлучэнне з м. скл. (Карскі 2–3, 76) назоўніка забава, забаўка ’прамаруджванне, замаруджванне’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

застрева́ние

1. захраса́нне, -ння ср., завяза́нне, -ння ср.;

2. затры́мліванне, -ння ср.; мару́джанне, -ння ср., замару́джванне, -ння ср.; увяза́нне, -ння ср.; см. застрева́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)