БІЧЭ́ЛЬ-ЗАГНЕ́ТАВА Данута Янаўна
(н. 3.12.1937, в. Біскупцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла Гродзенскі пед. ін-т (1962). Настаўнічала. З 1982 у Гродзенскім гіст.-археал. музеі, з 1995 дырэктар Музея М.Багдановіча ў Гродне. Друкуецца з 1958. Першы зб. вершаў «Дзявочае сэрца» (1961). У творчасці Бічэль-Загнетавай — шчырасць, пачуццё грамадз. адказнасці, годнасці і гонару, болю і радасці за бацькоўскую зямлю, праблемы сучаснасці і гіст. мінулага, матывы вернасці высокім маральна-этычным прынцыпам дружбы, сяброўства, кахання, мацярынства. Зб. лірыкі «Божа мой, Божа» (1993) — малітва за Беларусь, адраджэнне душы, мовы, трывожны роздум пра лёс роднага краю (верш «Малітва»), Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за зб. вершаў «Дзе ходзяць басанож» (1983). Для дзяцей зб-кі «Перапёлка» (1968), «Дагані на кані» (1973), «Габрынька і Габрусь», (1985), «Гараднічанка» (1993) і інш. Складальнік альманаха «Краю мой — Нёман» (1986, з А.Цяжкім), зб. твораў Л. і Ю.Геніюшаў «Маці і сын» (Беласток, 1992, з С.Яновічам).
Тв.:
Ты — гэта ты. Мн., 1976;
Браткі. Мн., 1979;
Даўняе сонца. Мн., 1987;
А на Палессі. Мн., 1990.
Літ.:
Бярозкін Р. Святло і рух // Маладосць. 1976. № 6;
Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982. С. 73—75, 111—113;
Тарасюк Л. Вернасць вытокам. Мн., 1985. С. 47—52, 111—114.
І.У.Саламевіч.
т. 3, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бічэль-Загнетава Д. І. 2/343; 4/207; 6/384; 9/401; 12/575, 576
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Накме́тнік ’нейкая расліна’: а накметнік штоночы мярэсціцца (Бічэль–Загнетава). Відаць, да накме́ціць ’прымеціць, пазначыць’, гл. кме́ціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распала́цца, ‑аецца; зак.
Пачаць ярка палаць. Раптам хмарка ўспыхнула ўдалечы Ад агню, Што распалаўся ў печы. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыжу́ха, ‑і, ДМ ‑жусе, ж.
Разм. Пра вельмі рыжую жанчыну або жывёліну. Ды асабліва ўдалася цялушка — Сама рыжуха, белае вушка. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсне́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Пакрыцца снегам. Я буду разлівацца, ехаць, ехаць Па хвоях і па гурбах і па стрэхах... Абснежуся. Аб’інею. Прамокну. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Недасі́лак ’слабы, хілы чалавек’: Заплыве недасылак — магутам стаў (Бічэль–Загнетава). Магчыма, паэтычны наватвор па узору асілак (гл.), з неба- ’недастаткова’ і сіла ’мбц, сіла’, параўн. недаростак ’чалавек малога росту’, недамовак ’заморак’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
азале́лы, ‑ая, ‑ае.
Змерзлы, азяблы. Я палажыў свае азалелыя рукі на.. [Нініны] нешырокія плечы і маўчаў. Мыслівец. Грукае дзяцел у азалелы ствол. Барадулін. Трывожна сцяўся азалелы ранак. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́шку, прысл.
Тое, што і патроху. [Маці] сабрала ношку, Усяго патрошку. Ды ў ноч, у мяцель Нясе для дзяцей. Бічэль-Загнетава. Спачатку .. [Люся] гуляла з лялькамі, а потым пачала патрошку сумаваць. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залюля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Люляючы, супакоіць, закалыхаць. [Дзяцей] трэба накарміць і залюляць, І звонка Ранкам На руках пагушкаць. Бічэль-Загнетава.
залюля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Пачаць люляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)