ЗАГАРО́ДЫ ваенныя,
штучныя перашкоды (збудаванні і разбурэнні), якія ствараюцца на шляхах руху праціўніка з мэтай нанесці яму ўрон, затрымаць і ўскладніць прасоўванне, скаваць манеўр або вымусіць перамяшчацца ў выгадным для нашых войск напрамку.
Падзяляюцца на наземныя (у т.л. водныя), марскія і паветраныя (процісамалётныя); выбуховыя (мінна-выбуховыя і ядзерна-мінныя), невыбуховыя і камбінаваныя; аператыўныя і тактычныя. Наземныя З. падзяляюцца на процітанкавыя (мінныя палі, равы, эскарпы, контрэскарпы, надаўбні, вожыкі і інш.), проціпяхотныя (змешаныя мінныя палі, драцяныя З. і інш.), процітранспартныя (мінна-выбуховыя З., завалы, барыкады і інш.). Марскія З. бываюць мінныя, сеткавыя, бонавыя (гл. Боны), камбінаваныя (у т.л. процідэсантныя); устанаўліваюцца на паверхні, у тоўшчы вады і на дне. Паветраныя З. — аэрастаты і інш. сродкі, якія перашкаджаюць палётам самалётаў і верталётаў, ускладняюць бомбакіданне. Гл. таксама Фартыфікацыя.
т. 6, с. 495
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Інжынерныя загароды 1/392; 5/106
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІННАЎЗРЫЎНЫ́Я ЗАГАРО́ДЫ,
сістэма мінных палёў, адзіночных мін і загарод выбуховага рэчыва, якія размяшчаюцца на мясцовасці. Выкарыстоўваюцца з мэтай перашкоды праціўніку ў прасоўванні і манеўры (гл. Загароды). Па прызначэнні падзяляюцца на процітанк., проціпяхотныя, процідэсантныя, змешаныя, паводле спосабу прывядзення ў дзеянне — на кіроўныя і некіроўныя. Устанаўліваюць уручную, з дапамогай сродкаў механізацыі, у т.л. самалётаў, верталётаў, а таксама ракетамі і артылерыяй. На Беларусі пасля Вял. Айч. вайны выяўлена і абясшкоджана каля 27 млн. мін і інш. выбуховых рэчываў. У некат. раёнах размініраванне працягваецца.
Літ.:
Варенышев Б.В. Преодоление инженерных заграждений и препятствий. М., 1976.
С.У.Чарных.
т. 10, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
загаро́да
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
загаро́да |
загаро́ды |
| Р. |
загаро́ды |
загаро́д |
| Д. |
загаро́дзе |
загаро́дам |
| В. |
загаро́ду |
загаро́ды |
| Т. |
загаро́дай загаро́даю |
загаро́дамі |
| М. |
загаро́дзе |
загаро́дах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
загараджа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).
Судна, якое ставіць мінныя і іншыя загароды.
Мінны з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загаро́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.
1. Штучная перашкода для руху каго-, чаго-н.
Мінныя загароды.
Драцяная з.
2. Агароджа, загарадзь.
Заехаць за загароду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загараджа́льнік, ‑а, м.
Ваеннае судна, якое ставіць мінныя і іншыя загароды. Мінны загараджальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпо́р, ‑у, м.
Спец. Напор вады ў рацэ, канале з прычыны звужэння рэчышча, загароды плацінай і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проціпяхо́тны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для барацьбы з варожай пяхотай і для засцярогі ад яе дзеянняў. Проціпяхотныя міны. Проціпяхотныя загароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загражде́ние ср., спец. загаро́да, -ды ж.;
про́волочное загражде́ние драцяна́я загаро́да;
ми́нные загражде́ния мі́нныя загаро́ды;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)