1. Забяспечваць чым‑н. неабходным для нармальнай дзейнасці, развіцця. Жывілі падкормкай усходы, палолі палеткі не раз.Машара.// Быць для чаго‑н. крыніцай нармальнай дзейнасці, развіцця. Снег даўно сышоў, цёплыя дні жывілі зямлю.Чорны.//перан. Быць апорай, асновай для чаго‑н.; падтрымліваць што‑н. Жывіць душу зноў надзея, Сэрца цешаць песні рання...Колас.Рэвалюцыйны энтузіязм эпохі жывіў творчасць і творы пісьменнікаў.Адамовіч.
2. і без дап. Ажыўляць, бадзёрыць. З паходных кубкаў у сыноў Напіся ты вады. Яна жывіць.Броўка.// Мець лекавыя якасці; гаіць. — А жывакост, дзеткі, гэта значыць: жывіць косці, ажыўляе іх, — схамянуўшыся, дадае [бабка Аксіння].Чарнышэвіч.
3.(успалучэннісасловамі «стрэльба», «ружжо»). Не забіваць напавал, толькі раніць. Стрэльба жывіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыві́ць
1. (забяспечваць неабходным) spéisen vt;
2. (бадзёрыць) ermúntern vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Жыві́ць ’быць крыніцай дзейнасці’. Рус.живи́ть ’даваць жыццё, бодрасць’, укр.живи́ти ’забяспечваць жывыя арганізмы неабходнымі речывамі, падтрымліваць, натхняць’, польск.żywić ’забяспечваць арганізм’, ’адчуваць нешта’, уст. ’аставіць кагосьці пры жыцці’, в.-луж.žiwić ’карміць, харчаваць’, чэш.živiti ’карміць’, славац.živiť ’карміць, забяспечваць усім патрэбным’, славен.živíti ’харчаваць, утрымліваць’, серб.-харв.жи́вити ’жыць’. Ст.-слав.живити ’ажывіць’, ’пакінуць жывым’, ’жыць з чагосьці’. Ст.-рус.живити ’даваць жыццё’ (1096 г.); зажыўляць, гаіць (1585 г.); здабываць сродкі існавання (XI–XII стст.)’. Прасл. утварэнне дзеяслова ад прыметніка *živ‑ (гл. жывы) з суфіксам *‑i‑ti, першапачатковае значэнне ’рабіць жывым’, адкуль і ’харчаваць’, ’гаіць’, ’натхняць’ і г. д. Трэба адзначыць, што значэнні гэтыя прадстаўлены і ў гісторыі слова жыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пражыві́ць, -жыўлю́, -жы́віш, -жы́віць; зак.
У выразе: душу пражывіць — пракарміцца, праіснаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
живи́тьнесов. ажыўля́ць, жыві́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жыві́льны, -ая, -ае (разм.).
Які жывіць, мацуе сілы.
Жывільныя рэчывы.
|| наз.жыві́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)