Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
жарля́нкаж., зоол. жерля́нка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жарля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Жаба з плямістым жоўтым брушкам і буравата-шэрай спінкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жарля́нка ’жаба’. Рус.смал.жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́1; параўн. вушанка, ікранка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарлянка чырванабрухая 4/560—561 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРЛЯ́НКА ЧЫРВАНАБРУ́ХАЯ (Bombina bombina),
земнаводнае сям. круглаязычных атр. бясхвостых земнаводных. Пашырана ў Цэнтр. і Усх. Еўропе. Жыве ў плыткіх і зарослых вадаёмах з глеістым дном, на балотах, у лужынах і інш. На Беларусі трапляецца пераважна ў паўд., паўд.-зах. і цэнтр. раёнах.
Даўж. цела 3,5—4,5 см (зрэдку да 6), маса 3—10 г. Спіна светла-шэрая, бураватая з цёмнымі плямамі, бруха ярка-аранжавае або чырвонае з сінявата-чорнымі плямамі. Скура з бародаўкамі, што выдзяляюць едкі сакрэт Актыўная днём і вечарам. Карысная. Корміцца воднымі беспазваночнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жерля́нказоол.жарля́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Únkef -, -n
1) заал.жарля́нка
2) разм. прадказа́льнік бяды́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЯСХВО́СТЫЯ ЗЕМНАВО́ДНЫЯ (Anura, Ecaudata),
атрад земнаводных. 19 сям., 297 родаў, каля 3500 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць пераважна на паверхні зямлі, часткова ў глебе (рыючыя), на дрэвах. На Беларусі 10 відаў: жабы — азёрная, вастрамордая, сажалкавая, травяная; жарлянка чырванабрухая; квакша звычайная; рапухі — зялёная, чаротавая, шэрая; часночніца.
Даўж. да 35 см. Тулава кароткае, шырокае, з нерухомай галавой (шыя невыразная), галава трохвугольная, хвост бывае толькі ў лічынкавай стадыі (у апалонікаў). Канечнасці добра развітыя, заднія ў 2—3 разы даўжэйшыя за пярэднія (прыстасаваныя да скачкоў). Самкі большасці бясхвостых земнаводных кладуць ікру ў ваду. Кормяцца насякомымі, лічынкамі камароў, дробнымі ракападобнымі. Карысныя. 22 віды ў Чырв. кнізе МСАП. Рапуха чаротавая (Bufo calamita) занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.