дэтана́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Імгненны выбух рэчыва, выкліканы выбухам другога рэчыва або ўдарам.

2. Хуткае і няпоўнае згаранне паліва ў рухавіку ўнутранага згарання.

Д. паліва.

|| прым. дэтанацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэтана́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэтана́цыя
Р. дэтана́цыі
Д. дэтана́цыі
В. дэтана́цыю
Т. дэтана́цыяй
дэтана́цыяю
М. дэтана́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэтана́цыя ж., спец. детона́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэтана́цыя, ‑і, ж.

Імгненнае загаранне якога‑н. выбуховага рэчыва, выкліканае выбухам другога рэчыва, ударам і пад.

[Ад лац. detonare — прагрымець.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэтанацыя 2/291, 374; 3/181; 4/369, 499

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭТАНА́ЦЫЯ,

1) хуткі працэс хім. ператварэння выбуховага рэчыва (ВР), які суправаджаецца выдзяленнем цеплыні і газападобных прадуктаў і распаўсюджваецца са звышгукавой скорасцю (у цвёрдых і вадкіх ВР да 9 км/с).

Пры Д. ўзнікае ўдарная хваля, што сціскае і награвае ВР і стварае ўмовы для працякання хім. рэакцый, энергія якіх у сваю чаргу падтрымлівае ўдарную хвалю і забяспечвае пастаянства скорасці яе распаўсюджвання. Пры Д. імгненна ўтвараецца значная колькасць газаў з высокім ціскам (для тратылу 20 ГПа). Д. выклікаецца дэтанатарам, эл. разрадам і інш. Пры расшырэнні сціснутых прадуктаў адбываецца выбух.

2) Хуткі, блізкі да выбуху працэс гарэння паліўнай сумесі ў поршневых рухавіках унутр. згарання з іскравым запальваннем. Суправаджаецца ўзнікненнем ударных хваль, няўстойлівай работай рухавіка (метал. стук у цыліндры, дымны выкід, перагрэў, знос дэталей і інш.). Узнікае пры неадпаведнасці паліва канструкцыі або рэжыму работы рухавіка. Устойлівасць бензінаў да Д. павышаюць выкарыстаннем антыдэтанатараў.

Да арт. Дэтанацыя. Схема дэтанацыйнай хвалі: 1 — размеркаванне ціску ў хвалі; 2 — фронт ударнай хвалі; 3 — прадукты хімічнай рэакцыі; 4 — зона хімічнай рэакцыі; 5 — выбуховае рэчыва.

т. 6, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэтана́цыя ж. вайск. Detonatin f -, -en; тэх. Klpfen n -s, - (рухавіка);

дэтана́цыя на адле́гласці Zǘndübertragung f -, -en; муз. das nreine Sngen [Spelen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэтана́цыя

(фр. détonation, ад лац. detonare = загрымець)

1) хуткі хімічны працэс, які суправаджаецца выдзяленнем цяпла і скорасць распаўсюджання якога большая за скорасць гуку ў дадзеным рэчыве;

2) імгненнае загаранне выбуховага рэчыва, выкліканае выбухам другога рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

detonation [ˌdetəˈneɪʃn] n. дэтана́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

детона́ция спец. дэтана́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)