духавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. духавы́ духава́я духаво́е духавы́я
Р. духаво́га духаво́й
духаво́е
духаво́га духавы́х
Д. духаво́му духаво́й духаво́му духавы́м
В. духавы́ (неадуш.)
духаво́га (адуш.)
духаву́ю духаво́е духавы́я (неадуш.)
духавы́х (адуш.)
Т. духавы́м духаво́й
духаво́ю
духавы́м духавы́мі
М. духавы́м духаво́й духавы́м духавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

духавы́, -а́я, -о́е.

1. Пра музычныя інструменты: які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра.

2. Які складаецца з такіх інструментаў.

Д. аркестр.

3. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра.

Духавая печ.

Д. прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духавы́ в разн. знач. духово́й;

д. арке́стр — духово́й орке́стр;

а́я стрэ́льба — духово́е ружьё;

а́я — пе́чка духова́я печь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра (пра музычныя інструменты). Духавыя музычныя інструменты. // Які складаецца з духавых інструментаў. Духавы аркестр.

2. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра. Духавы прас. Духавая печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духавы́ муз. Blas-;

духавы́я інструме́нты Blsinstrumente pl;

духавы́ арке́стр Blsorchester [-kɛs-] n -s, -;

духава́я стрэ́льба Lftgewehr n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДУХАВЫ́ АРКЕ́СТР, аркестр духавых інструментаў,

калектыў выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах. Сярод спецыфічных асаблівасцей Д.а.: тэмбрава-каларыстычная яскравасць гучання, дынамічныя градацыі, шырыня дыяпазону, высокая тэсітура, магчымасць выкарыстання на адкрытым паветры, у руху, пры эфектных перабудовах, што абумоўлівае яго абавязковае ўключэнне ў ваен. побыт. Д.а. ўдзельнічаюць у маштабных сацыяльна-культ. мерапрыемствах, служаць важным сродкам муз.-эстэт. выхавання. Склад Д.а. гістарычна мяняўся. Сучасныя Д.а. адрозніваюць па відах (прафес., самадзейныя, у т. л. дзіцячыя, дарослыя, жаночыя, цывільныя, ваен., вучэбныя, канцэртныя і інш.) і па складзе: медны і мяшаны малы, няпоўны і вялікі (вял. медны ўключае групы характэрных, ударных і асн. амбушурных інструментаў; вял. мяшаны — увесь сучасны духавы і ўдарны інструментарый). Часам у Д.а. уключаюць эпізадычныя і нетрадыц. сольныя інструменты.

Д.а. вядомы са старажытнасці. У Грэцыі, Егіпце, Індыі, Кітаі, Персіі, Шумера-Вавілоніі яны служылі для суправаджэння розных урачыстасцей, рэліг. цырымоній і ваен. дзеянняў. З 17 ст. паявіліся ў Еўропе. Музыку для Д.а. пісалі Ф.Гасек, Г.Ф.Гендэль, Л.Бетховен, Г.Берліёз, Р.Вагнер, Э.Меполь, А.Аляб’еў, А.Арэнскі, М.Рымскі-Корсакаў і інш. Д.а. выкарыстоўваюць у складзе сімф. аркестра (Рэквіем Берліёза, Урачыстая уверцюра «1812 год» П.Чайкоўскага), часам уводзяць у оперу (напр., медны Д.а., ці т.зв. «банда», іграе ў «Сівой легендзе» Дз.Смольскага, «Матухне Кураж» С.Картэса).

На Беларусі (паводле летапісных і літ. крыніц) ансамблі духавых і ўдарных інструментаў здаўна выкарыстоўваліся ў вайск. і прыдворным побыце. У 16—18 ст. найб. пашыраны былі ваен. аркестры, сярод іх «янычарская музыка», і прыгонныя, у т. л. рагавыя аркестры («паляўнічая музыка»), «музыка шклоўскага корпуса» С.Зорыча і інш. У 19 — пач. 20 ст. існавалі шматлікія ваен. і цывільныя Д.а., у т. л. пад кіраўніцтвам І. і К.Вяржбіцкіх, Д. і В.Стафановічаў, А.Чартовіча ў Мінску, пры культавых установах, пажарных дружынах, аматарскія калектывы пры гімназіях і рэальных вучылішчах. У 1990-я г. на Беларусі працуюць Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Аркестр Мін-ва ўнутр. спраў Рэспублікі Беларусь, мінскі аркестр духавых інструментаў «Няміга», гарадскія ў Гомелі, Гродне, вучэбныя ў Бел. акадэміі музыкі («Фанфары Беларусі»), Бел. ун-це культуры («Светач»), Магілёўскім муз. вучылішчы, Гродзенскім вучылішчы мастацтваў, а таксама шматлікія аматарскія Д.а., у т. л. жаночыя і дзіцячыя. Іх дзейнасць значна стымулюе творчасць бел. кампазітараў у галіне духавой музыкі.

Літ.:

Инструменты духового оркестра. Мн., 1984;

Организация духовых оркестров и обучение игре на духовых инструментах. Мн., 1981.

А.Л.Карацееў.

т. 6, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ДУХАВЫ́ АРКЕ́СТР «НЯМІ́ГА».

Створаны ў 1990 у Мінску. Кіраўнікі: А.Берын (арганізатар і гал. дырыжор да 1995), Г.Праватораў (з 1995), з 1996 з аркестрам працуюць дырыжоры П.Вандзілоўскі, В.Бартноўскі, В.Міхновіч. У рэпертуары творы муз. класікі (Р.Вагнер, І.Штраус, Г.Берліёз, М.Равель, М.Глінка, М.Мусаргскі, М.Рымскі-Корсакаў, П.Чайкоўскі, С.Рахманінаў, С.Пракоф’еў), бел. (Г.Вагнер, І.Лучанок, Э.Казачкоў) і інш. сучасных кампазітараў (Б.Брытэн, Ч.Айвз, Л.Бернстайн, А.Рэспігі, М.Брух, В.Персікеці). Калектыў творча супрацоўнічае з бел. выканаўцамі І.Алоўнікавым, А.Ісаевым, В.Мазур і інш., замежнымі музыкантамі. Здзейсніў шмат запісаў для фондаў Бел. тэлебачання і радыё. Сярод артыстаў прафесары Бел. акадэміі музыкі В.Волкаў, Р.Лагонда, Б.Пянчук. На базе аркестра працуюць дыксіленд, ансамбль старадаўняй і сучаснай музыкі, брас-квінтэт. Пра аркестр зняты дакум. фільм (1991).

Т.Л.Цітова.

Мінскі духавы аркестр «Няміга».

т. 10, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Свя́та-Ду́хаў

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. Свя́та-Ду́хаў Свя́та-Ду́хава Свя́та-Ду́хава Свя́та-Ду́хавы
Р. Свя́та-Ду́хавага Свя́та-Ду́хавай
Свя́та-Ду́хавае
Свя́та-Ду́хавага Свя́та-Ду́хавых
Д. Свя́та-Ду́хаваму Свя́та-Ду́хавай Свя́та-Ду́хаваму Свя́та-Ду́хавым
В. Свя́та-Ду́хаў (неадуш.)
Свя́та-Ду́хавага (адуш.)
Свя́та-Ду́хаву Свя́та-Ду́хава Свя́та-Ду́хавы (неадуш.)
Свя́та-Ду́хавых (адуш.)
Т. Свя́та-Ду́хавым Свя́та-Ду́хавай
Свя́та-Ду́хаваю
Свя́та-Ду́хавым Свя́та-Ду́хавымі
М. Свя́та-Ду́хавым Свя́та-Ду́хавай Свя́та-Ду́хавым Свя́та-Ду́хавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фісгармо́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Клавішны духавы музычны інструмент з мяхамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духово́й в разн. знач. духавы́;

духово́й орке́стр духавы́ арке́стр;

духова́я печь духава́я печ;

духово́е ружьё духаво́е ружжо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)