даўгакры́лыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. даўгакры́лыя
Р. даўгакры́лых
Д. даўгакры́лым
В. даўгакры́лых
Т. даўгакры́лымі
М. даўгакры́лых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даўгакры́лыя сущ., мн., зоол. длиннокры́лые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Даўгакрылыя (атр. птушак) 5/257; 9/326; 12/46

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

даўгакры́лы, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі крыламі.

Д. стрыж.

2. у знач. наз. даўгакры́лыя, -ых. Атрад птушак, да якіх адносяцца стрыжы, калібры і пад.

Сямейства даўгакрылых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДАЎГАКРЫ́ЛЫЯ, стрыжападобныя (Apodiformes),

атрад птушак. З сям.: стрыжы, калібры, чубатыя стрыжы (Hemiprochidae). Больш за 420 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў тропіках. На Беларусі трапляецца стрыж чорны (Apus apus).

Маса 1,6—140 г. Крылы доўгія і вузкія з пакарочанай плечавой косцю і кароткімі другараднымі махавымі пер’ямі, што забяспечвае хуткі манеўраны палёт. Большую ч. дня праводзяць у паветры, на зямлі бездапаможныя, узляцець з роўнай паверхні не могуць. Т-ра цела можа часова зніжацца і птушкі ўпадаюць у здранцвенне. Нясуць 1—6 яец.

т. 6, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

даўгакры́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даўгакры́лы даўгакры́лая даўгакры́лае даўгакры́лыя
Р. даўгакры́лага даўгакры́лай
даўгакры́лае
даўгакры́лага даўгакры́лых
Д. даўгакры́ламу даўгакры́лай даўгакры́ламу даўгакры́лым
В. даўгакры́лы (неадуш.)
даўгакры́лага (адуш.)
даўгакры́лую даўгакры́лае даўгакры́лыя (неадуш.)
даўгакры́лых (адуш.)
Т. даўгакры́лым даўгакры́лай
даўгакры́лаю
даўгакры́лым даўгакры́лымі
М. даўгакры́лым даўгакры́лай даўгакры́лым даўгакры́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

длиннокры́лые мн., сущ., зоол. даўгакры́лыя, -лых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З доўгімі крыламі. Даўгакрылы стрыж.

2. у знач. наз. даўгакры́лыя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца стрыжы і канібры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)