дацягну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дацягну́ даця́гнем
2-я ас. даця́гнеш даця́гнеце
3-я ас. даця́гне даця́гнуць
Прошлы час
м. дацягну́ў дацягну́лі
ж. дацягну́ла
н. дацягну́ла
Загадны лад
2-я ас. дацягні́ дацягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дацягну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. што. Працягнуць (у 1—3 знач.) да якой-н. мяжы.

Д. руку да паліцы.

Д. провад да вёскі.

Д. песню да канца.

2. каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.

Д. бервяно да берага.

3. што і без дап. 3 цяжкасцю дасягнуць, даставіць да якога-н. месца (разм.).

Самалёт ледзь дацягнуў да аэрадрома.

4. што да чаго. Зацягнуць выкананне, прамарудзіць з якой-н. справай (разм.).

Д. здачу залікаў да восені.

5. Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу, падзеі (разм.).

Хворы дацягнуў да вясны.

Д. да зарплаты.

|| незак. даця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дацягну́ць сов., в разн. знач. дотяну́ть; (притащить до какого-л. места — ещё) дотащи́ть;

д. мех бу́льбы да скле́па — дотяну́ть (дотащи́ть) мешо́к карто́шки до по́греба;

д. да пасёлка тэлефо́нны про́вад — дотяну́ть до посёлка телефо́нный про́вод;

д. пе́сню да канца́ — дотяну́ть пе́сню до конца́;

у́ў зда́чу прадме́та да кані́кул — дотяну́л сда́чу предме́та до кани́кул;

хво́ры да вясны́ не ~не — больно́й до весны́ не дотя́нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дацягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Цягнучы, даставіць да якога‑н. месца; давалачы. Дацягнуць лодку да вады. // Разм. Павольна, з цяжкасцю давезці, данесці да якога‑н. месца. Пакуль Антонава кабыла дацягнула свой воз да млына, зрабілася зусім цёмна. Новікаў. // без дап. Разм. З цяжкасцю даехаць, даляцець да якога‑н. месца. Самалёт паступова зніжаўся, нягледзячы на ўсе мае намаганні трымацца набранай вышыні. Я адразу зразумеў, што нам не дацягнуць да базы. Шамякін.

2. Працягнуць, правесці, пракласці да якога‑н. месца. Дацягнуць да лесу тэлефонны провад. // перан. Давесці што‑н. пачатае да канца ці да пэўнай ступені выканання. Дацягнуць урок да канца. Дацягнуць да нормы.

3. Праспяваць да канца; дапець. Як дацягнуў запявала апошняе слова, дзесяткі галасоў, няроўных, але ўпэўненых, падхапілі песню, узнялі яе ўгору і запоўнілі песняй пустынную вуліцу. Галавач.

4. і без дап. Разм. Правесці час да якога‑н. моманту. Дацягнуць час да вячэры. □ Каб толькі дацягнуць да ночы, там можна было б знайсці дарогу дадому. Лобан. // Пражыць, праіснаваць да якога‑н. часу, падзеі; дажыць. [Бацька] даўно ўжо чакаў гэтага моманту, даўно ўжо думаў, як дацягнуць да ўраджаю. Маўр. Дажыў Макарый да сівых валос І дацягнуў аж да вайны Айчыннай. З. Астапенка.

5. Разм. Зацягнуць выкананне чаго‑н., не зрабіць што‑н. своечасова. Дацягнуць здачу экзамена да вясны. □ — Дацягнулі да апошняга... Загубілі дзяўчынку! — злаваўся Сцепанец. Гарбук.

•••

Ледзь дацягнуць ногі — з цяжкасцю дайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацягну́ць

1. (давалачы) bis zu [nach] etw. (D) zehen*;

2. перан. разм. (да якога-н часу) hnziehen* vt, verschlppen vt;

3. разм. (абысціся сваімі сродкамі) (mit igenen Mtteln) uskommen* vi (s);

4. разм. (дажыць) erlben vt, lben bis;

ён не дацягну́ў да ра́ніцы er hat den Mrgen nicht (mehr) erlbt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дотяну́ть сов., в разн. знач. дацягну́ць;

дотяну́ть до бе́рега дацягну́ць да бе́рага;

дотяну́ть про́вод дацягну́ць про́вад;

дотяну́ть пе́сню до конца́ дацягну́ць пе́сню да канца́;

дотяну́ть до пе́нсии дацягну́ць да пе́нсіі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даця́гнуты дотя́нутый; дота́щенный; см. дацягну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доволочи́ть сов., разг. давалачы́, дацягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доволо́чь сов., прост. давалачы́, дацягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дотащи́ть сов., разг. дацягну́ць; (доволочь — ещё) давалачы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)