дата́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацыям для пакрыцця перавыдаткаў і іншых патрэб.

Атрымаць датацыю.

|| прым. датацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дата́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дата́цыя дата́цыі
Р. дата́цыі дата́цый
Д. дата́цыі дата́цыям
В. дата́цыю дата́цыі
Т. дата́цыяй
дата́цыяю
дата́цыямі
М. дата́цыі дата́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дата́цыя ж. дота́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дата́цыя, ‑і, ж.

Дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацыям для пакрыцця перавыдаткаў і для іншых патрэб.

[Ад лац. dotatio — дар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Датацыя 1/396; 4/153

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАТА́ЦЫЯ

(ад лац. dotatio падарунак, ахвяраванне),

дзяржаўная дапамога арг-цыям і прадпрыемствам, а таксама грамадзянам для пакрыцця расходаў або на інш. мэты; сродкі, якія выдаюцца ніжэйстаячаму бюджэту са сродкаў вышэйстаячага. Адрозніваюць Д. прадпрыемствам, сабекошт прадукцыі якіх перавышае выручку ад яе рэалізацыі, грамадзянам, жыццёвы ўзровень якіх не адпавядае элементарным патрэбам, і бюджэтную. Ва ўмовах Беларусі Д. прадпрыемствам шырока выкарыстоўвалася ў аднаўленчы перыяд, у гады індустрыялізацыі, пасля Вял. Айч. вайны для развіцця нар. гаспадаркі. У сучасны перыяд развіццё гасп.-разліковых адносін дало магчымасць адмовіцца ад сістэмы Д. у большасці галін нар. гаспадаркі. Яна захавалася толькі ў сельскай гаспадарцы, некаторых галінах перапрацоўчай і здабыўной прам-сці, на планава-стратных прадпрыемствах, у асобных арг-цыях невытворчай сферы.

т. 6, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дата́цыя ж. эк. Subventin [-vən-] f -, -en (прадпрыемствам); Zwendung f -, -en, Zschuss m -es, -schüsse (установам, арганізацыям);

дзяржа́ўная дата́цыя Subventin f -, -en, Statszuwendung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дата́цыя

(польск. dotacja, ад с.-лац. dotatio = дар)

дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам для пакрыцця якіх-н. выдаткаў; даплата, матэрыяльная дапамога.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дата́цыя

(фр. dotation, ад с.-лац. dotatio = дар)

дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам для пакрыцця якіх-н. выдаткаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дота́ция дата́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)