Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Даманава (в.) 4/128; 5/39 (к.), 40
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА Вольга Мікалаеўна
(н. 24.12.1958, г. Магілёў),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1978). У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—90). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філас. трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»).
А.І.Атраховіч.
В.Даманава. Работа з серыі «Успаміны пра Русь». 1989—90.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Грыўда; чыг. ст. на лініі Брэст—Баранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнУ ад Івацэвіч, 155 км ад Брэста. 1400 ж., 541 двор (1997). Вытв.-гандл. камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. За 3 км ад Д. магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА Святлана Уладзіміраўна
(н. 18.9.1963, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1982), Бел.АМ (1991). Разнастайная па тэматыцы творчасць пабудавана на кантрастах: работы ў алеі яркія, дынамічныя (трыпціх «Музыканты», «Сасуд», абедзве 1995), у тэмперы — больш мяккія, у блакітна-бірузовым, ружова-пастэльным каларыце (трыпціх «Стыхіі», 1994, «Эўрыдыкі» 1997). Свет створаных ёй вобразаў непаўторны, сімвалічны і сведчыць пра пошук уласнай адметнай стылістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬКА,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Шчара. Цэнтр сельсавета. За 27 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, 163 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст.Даманава. 824 ж., 352 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, дзіцячы сад, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1.што. Зрабіць больш скорым, імклівым. Вася выйшаў на дарогу, што бегла напрасцяк ад ракі цераз луг, і яшчэ больш прыскорыў хаду...Краўчанка.Калі яны заўважылі невысокую жанчыну ў сінім берэце і асеннім паліто, то прыскорылі крокі.Няхай.
2.што. Наблізіць наступленне чаго‑н.; паскорыць. Прыскорыць ад’езд. □ Вярнуўся з Даманава — давялося вырашаць розныя тэхнічныя справы, каб прыскорыць рамонт экскаватара.Краўчанка.
3.каго. Прымусіць рабіць скарэй; падагнаць. Прыскорыць расказчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАБРО́МЫСЛЬ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Шчара. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПнУ ад Івацэвіч, 166 км ад Брэста, 24 км ад чыг. ст.Даманава. 688 ж., 309 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом. культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1874).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Івацэвіцкім р-не Гомельскай вобл., за 16 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, каля в.Даманава. Створана ў 1954. Пл. 1,82 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 1,82 млн.м³. Чаша вадасховішча — ч. поймаў Шчары і Грыўды, агароджана дамбай даўж. 6,75 км. Напаўняецца вадой р. Шчара, якая паступае праз шлюзы з Чамялынскага вадасх., размешчанага вышэй па цячэнні. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ЦЕНЬ,
вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, 163 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст.Даманава. 2108 ж., 1104 двары (1995).
Вядомы з 16 ст. як двор і мяст. Слонімскага пав.ВКЛ. Належаў М.Пяткевічу, кн. С.Адзінцэвічу і Ф.Галаўні, Я.Карыцкаму, Я.Хадкевічу, Трызнам, базыльянскаму манастыру, Тызенгаўзам і інш. У 1766—1914 у Быцені працавала Быценская суконная фабрыка. З 1795 мястэчка Слонімскага пав.Рас. імперыі. У 1858 — 975 ж., 134 двары. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—57 цэнтр Быценскага р-на. У 1957—62 і з 1965 у Івацэвіцкім р-не, у 1962—65 у Бярозаўскім р-не. У 1970 — 2292 ж., 699 двароў. Дрэваапр. прадпрыемства. У Быцені сярэдняя школа, школа-інтэрнат, муз. школа, клуб, 4 б-кі, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры — Быценская капліца, касцёл (19 ст.).