дажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жыві́; -жы́ты; зак.

1. да чаго. Дасягнуць якога-н. узросту; пражыць да якога-н. тэрміну.

Не дажыў ён да светлых дзён перамогі.

2. што. Прабыць дзе-н. астатак часу, тэрміну.

Д. тыдзень у санаторыі.

3. што. Выдаткаваць на пражыццё (разм.).

Д. астатнія грошы.

|| незак. дажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дажыву́ дажывё́м
2-я ас. дажыве́ш дажывяце́
3-я ас. дажыве́ дажыву́ць
Прошлы час
м. дажы́ў дажылі́
ж. дажыла́
н. дажыло́
Загадны лад
2-я ас. дажыві́ дажыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дажы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дажы́ць сов., в разн. знач. дожи́ть;

д. да вясны́ — дожи́ть до весны́;

д. ты́дзень у санато́рыі — дожи́ть неде́лю в санато́рии;

д. да ста́расці — дожи́ть до ста́рости;

д. аста́тнія гро́шы — дожи́ть после́дние де́ньги;

д. ве́ку — дожи́ть свой век;

д. да сівы́х валасо́ў — дожи́ть до седы́х воло́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

1. Дасягнуць якога‑н. узросту; пражыць да якога‑н. тэрміну, падзеі. Не дажыў мой бацька да цяперашніх радасных дзён, не дажылі і многія яго равеснікі — аднавяскоўцы. Кулакоўскі. // Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. [Каратай:] Хоць бы якая табачынка! Эх, дажылі казакі... Маўзон. — Дажыў ты, Гаранька. На вочы людзям сорамна выйсці! Савіцкі.

2. што. Разм. Прабыць астатак часу, тэрміну дзе‑н. Дажыць тыдзень у доме адпачынку.

3. (у спалучэнні са словамі «век», «гады», «час», «жыццё» і пад.). Закончыць сваё жыццё, сваё існаванне. Конь гэты адбрыкаў сваю маладосць і адрабіў сваю сілу ў Сурвілы, а да Гушкі прыйшоў дажыць сваю апошнюю старасць. Чорны.

4. што. Разм. Выдаткаваць на пражыццё; пражыць. Дажыць апошнія грошы.

•••

Дажыць да сівых валасоўдажыць да старасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажы́ць, дажыва́ць

1. (дасягнуць узросту) erlben vt; lben vt;

дажы́ць да ста́расці ein hhes lter errichen;

дажы́ць да 80 год 80 Jahre alt wrden;

дажы́ць свой век sein Lben beschleßen*;

2. (прабыць рэшту часу) разм die rstliche Zeit verbrngen*;

ён дажы́ў ле́та на да́чы er verbrchte den Rest des Smmers in der Smmerfrische [auf dem Lnde]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дожи́ть сов. дажы́ць, мног. падажыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажыва́ць несов., в разн. знач. дожива́ть; см. дажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сівізна́, -ы́, ж.

1. Сівыя валасы.

С. ў валасах.

Дажыць да сівізны (да старасці).

2. перан. Старажытнасць, даўніна.

С. вякоў.

Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (прыказка) — пра старога, які заляцаецца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падажыва́ць, ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Дажыць да нейкага ўзросту або тэрміну — пра многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)