даба́

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Даба́ ’час’ (Раст.), до́ба ’пара, суткі’ (Байк. і Некр.). Параўн. рус. дыял. до́ба́, укр. доба́, польск. doba, чэш. doba, славац. doba, балг. до́ба, макед. доба, серб.-харв. до̏ба (н. р.!), славен. dóba. Прасл. *doba ’тс’. Лічыцца роднасным з літ. dabà ’прырода, уласцівасць, характар’, dabar̃ ’цяпер’, лат. daba ’від, характар’, гоц. gadaban ’падыходзіць’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 520). Думаць, што ў гэтым слове калісьці была аснова на ‑r‑ (н. р.), дакладней, гетэраклітычная аснова на ‑r/n‑ (і.-е. *dhabhr̥/‑nos). Сюды адносіцца і слав. *dobrъ ’добры і г. д.’ Гл. яшчэ Траўтман, 42–43; Бернекер, 1, 203–204; Махэк₂, 121–122; Слаўскі, 1, 150. Булыка (Запазыч., 98) ставіць пытанне аб тым, што ст.-бел. доба ’час, пара’ запазычана з польск. мовы. Няясна, якая матывацыя ў яго меркаваннях. Фармальна няма ніякіх прыкмет запазычання, таму пытанне застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́даба ’сукупнасць хатніх рэчаў, патрэбных гаспадыні’ (ст.-дар., Нар. сл.), вы́дабіць ’выштукаваць, вымеркаваць’ (дзярж., Нар. сл.). Да даба (гл.); параўн. на́даба ’патрэба’, надо́ба ’адзенне’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падаба́ць, падаба́цца ’сімпатызаваць каму-н., любіць каго-н.’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Мядзв., Шпіл., Гарэц., Др.-Падб.). З польск. podobać się ’тс’, якое далей да даба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўдо́ба ’участак, непрыгодны для апрацоўкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Шатал., Сл. ЦРБ, Мат. Маг., Мат. Гом.), няўдоб, няўдобшчына, няўдо́бішча ’тс’ (Сцяшк.), няўдо́біца ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ, Яўс.), няўдобніца, няўдобшчына ’тс’ (Сл. ЦРБ), няўдобія ’тс’ (Сл. ПЗБ), няўдобства ’тс’ (Мат. Гом.). Да удоба, даба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́да ’трэба’ (Бяльк.), на́да, на́ды (Сл. ПЗБ), рус. на́до ’тс’; упершыню фіксуецца ў Полацкай грамаце 1264 г. (Сразн.). Скарочаная форма ад прыслоўя надобѣ, утворанага ад месн. скл. назоўніка даба з прыназоўнікам на (Карскі 2-3, 76; Фасмер, 3, 38). Форма на ‑ды адлюстроўвае, відаць, уплыў прыслоўяў тыпу тады, туды і г. д. Гл. на́дабе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́бны ’які мае падабенства з кім-, чым-н., нагадвае каго-, што-н.’ (ТСБМ), ’прыгожы, здатны, добры да чаго-н.’ (Федар. VII). Агульнаславянскае: рус. подо́бный, укр. подо́бний, поді́бний, ст.-слав. подобьнъ, чэш., славац. podobný і г. д. Праслав. podobьnъ, якое ад podobiti < doba (гл. даба), з першапачатковым значэннем ’падыходзячы’ (гл. Фасмер, 3, 298; Брукнер, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав. насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав. надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч. ἐφήμερο.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус. несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус. судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́дабе ’патрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел. надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2-3, 76), рус. надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабна ’патрэбна, трэба’, на́дабіцца ’патрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)