гіпно́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гіпно́з
Р. гіпно́зу
Д. гіпно́зу
В. гіпно́з
Т. гіпно́зам
М. гіпно́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гіпно́з, -у, м.

Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну, які выклікаецца ўнушэннем, а таксама сам спосаб такога ўнушэння.

Быць у стане гіпнозу.

Лячыць гіпнозам.

|| прым. гіпнаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпно́з, -зу м. гипно́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіпно́з, ‑у, м.

1. Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, які ўзнікае пад уплывам знешніх раздражняльнікаў або ўнушэння. Быць у стане гіпнозу.

2. Усыпленне шляхам унушэння; гіпнатызаванне. Гіпноз хворага. // перан. Сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму‑, чаму‑н. Казкі паводзілі такі страх, што і ў слухачоў і ў апавядальніка варушыліся на галаве валасы. Гэта было падобна на гіпноз. Гіпнатызавалі адзін аднаго словамі, рухамі, страхам, напружанасцю пачуццяў. Чарнышэвіч.

[Ад грэч. hýpnos — сон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гіпноз 1/57; 2/533; 3/322, 488; 7/403; 8/618; 10/475

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПНО́З (ад грэч. hypnos сон),

штучна выкліканы своеасаблівы стан чалавека і жывёл, падобны на сон, у аснове якога ляжыць працэс тармажэння вышэйшых аддзелаў кары галаўнога мозга. У адрозненне ад сну тармажэнне пры гіпнозе ахоплівае толькі асобныя ўчасткі кары мозга. Узнікае пры гіпнатычных уздзеяннях на органы пачуццяў. Чалавек праз незатарможаныя ўчасткі кары ўспрымае загады гіпнатызёра. Навук. тлумачэнне гіпнозу даў рус. фізіёлаг І.​П.​Паўлаў. Гіпноз — адзін з метадаў псіхатэрапіі, выкарыстоўваецца для лячэння многіх хвароб.

т. 5, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гіпно́з м. мед., псіхал. Hypnse f -, -n;

лячэ́нне гіпно́зам Hypnsetherapie f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гіпно́з

(фр. hypnose, ад hypnos = сон)

1) стан, падобны на сон, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем волі спячага таму, хто ўсыпляе; перан. сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гіпно́згіпноз’. Рус. гипно́з, укр. гіпно́з. У бел. і укр. мовах, відаць, з рус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 407), з франц. hypnose (< лац. hypnosis < грэч.). Шанскі (1, Г, 78) мяркуе, што рус. слова ўзята з англ. hypnosis (< грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гіпно́з

(фр. hypnose, ад гр. hypnos = сон)

1) стан, падобны на сон, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем волі спячага таму, хто ўсыпляе;

2) перан. сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму-н., чаму-н. (напр. паддацца гіпнозу яго таленту).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)