Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гусі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусі, гусей, належыць ім. Гусінае мяса. Гусіныя лапы. □ На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам.Хведаровіч.
•••
Гусінае пярогл. пяро.
Гусіная скурагл. скура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gänsekleinn -s гусі́ныя вантро́бы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
giblet
[ˈdʒɪblət]
n., pl. giblets
куры́ныя, гусі́ныя вантро́бы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
маршча́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і маршчына. Гусіныя лапкі маршчакоў ад вачэй пацягнуліся на скроні.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да абсмактаць. Караткевіч еў смажанае парасё і запіваў гарэлкай, а Даўгулевіч піў пярцоўку і абсмоктваў гусіныя лапкі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗІНО́ЎЕЎ Сцяпан, разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў з Беларусі. «Жалаваны» майстар Аружэйнай палаты ў Маскве. Ствараў узоры разьбы («лебядзіныя», «жураўліныя», «гусіныя», 1668). Удзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1678), у стварэнні разных іканастасаў для цэркваў у Ізмайлаве (1680-я г.), званіцы царквы царэвіча Іаасафа (1681) і Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра (1683—85) у Маскве. Зрабіў размаляваную фарбамі, серабром і золатам «Іарданскую сень» на 4 разных слупах (1668, разам з Арсеніем і К.Міхайлавым), разныя царскія вароты з сенню для царквы Фёдара Страцілата на Троіцкім падвор’і ў Маскве (былі ўстаноўлены ў іканастасе Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, 1685).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКУБА́ТАР (ад лац. incubo, тут — выседжваю птушанят),
апарат (устаноўка) для штучнага вывядзення маладняку с.г. птушак з яец. Размяшчаюць І. ў інкубаторыях (спец. будынках) птушкафабрык і інкубатарна-птушкагадоўчых станцый.
Абсталяваны прыладамі аўтам. падтрымлівання рэжыму інкубацыі: т-ры і адноснай вільготнасці паветра, паветраабмену, паварочвання яец у інкубацыйных латках. Бываюць шафавыя з вонкавым абслугоўваннем (найб. пашыраны) і кабінетныя з унутр. абслугоўваннем, а таксама секцыйныя. Шафавыя І. складаюцца з інкубацыйнага і вываднога агрэгатаў. Свежыя яйцы закладваюцца ў латкі інкубацыйнага агрэгата, дзе праходзяць стадыю інкубацыі (курыныя 21 сут, качыныя і індычыя 28, гусіныя 30, перапёлчыны 17). Пасля яйцы перакладваюцца ў вывадны агрэгат, дзе птушаняты вылупліваюцца. У Еўропе і ЗША І. з’явіліся ў 19 ст., у СССРпрамысл.вытв-сць іх пачата ў 1928.