гуані́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
гуані́н |
гуані́ны |
| Р. |
гуані́ну |
гуані́наў |
| Д. |
гуані́ну |
гуані́нам |
| В. |
гуані́н |
гуані́ны |
| Т. |
гуані́нам |
гуані́намі |
| М. |
гуані́не |
гуані́нах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАНІ́Н,
2-аміна-6-оксіпурын, пурынавая аснова, якая ёсць ва ўсіх жывых клетках у саставе нуклеінавых к-т (ДНК і РНК). Структурны кампанент нізкамалекулярных каферментаў, зыходнае рэчыва пры біясінтэзе птэрынаў, рыбафлавіну, фоліевай к-ты. Нуклеатыд гуаніну ўдзельнічае ў сінтэзе бялку, актывацыі тлушчавых к-т, цыкле трыкарбонавых к-т, глюканеагенезе. У значнай колькасці знаходзіцца ў экскрэментах павукападобных і птушак (адкрыты ў складзе гуана, адсюль назва), у лусцэ і скуры рыб (вапнавае злучэнне гуаніну надае лусцэ рыб характэрны бляск), паўзуноў і земнаводных. Пры дэзамінаванні адэназіндэзаміназай гуанін пераўтвараецца ў ксанцін.
т. 5, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуані́н
(ад гуана)
арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках у складзе нуклеінавых кіслот.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трансве́рсія
(ад лац. transversus = павернуты ўбок)
мутацыя, абумоўленая заменай пурынавай асновы (адэін, гуанін) на пірымідынавую (тымін, цытазін) і наадварот.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
транзі́цыя
(лац. transitio = пераход, перамяшчэнне)
мутацыя, абумоўленая заменай азоцістай асновы ў малекуле нуклеінавай кіслаты: мяняецца адна пурынавая аснова на другую (адэнін на гуанін або наадварот) ці адна пірамідынавая аснова на другую (тымін на цытазін або наадварот).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫДЗЯЛЕ́ННЕ,
экскрэцыя, вывядзенне з арганізма канчатковых і прамежкавых прадуктаў метабалізму, чужародных, таксічных і залішніх рэчываў, вады, солей, газаў; частка абмену рэчываў. Забяспечвае аптымальны склад унутр. асяроддзя (гамеастаз) і нармальную жыццядзейнасць арганізма. У працэсе выдзялення ў пазваночных удзельнічаюць ныркі, стрававальна-кішачны тракт, лёгкія, шчэлепы, скура, слізістыя абалонкі, плацэнта (гл. Выдзяляльная сістэма). Асновай механізмаў выдзялення ў розных органах з’яўляюцца працэсы пераходу прадуктаў абмену рэчываў праз клетачныя мембраны з вобласці з больш высокай іх канцэнтрацыяй у вобласць з больш нізкай канцэнтрацыяй. У выдзяленні адрозніваюць 3 групы з’яў: выдзяленне вуглекіслаты ў знешняе асяроддзе ў газападобнай форме (у наземных жывёл); выдзяленне канчатковых прадуктаў азоцістага абмену (аміяк, мачавіна, мачавая кіслата, гуанін) і чужародных рэчываў, якія ўсмоктваюцца; рэгуляцыя асматычнага ціску ўнутр. асяроддзя арганізма праз выдзяленне вады і солей. У норме выдзяленне прадуктаў абмену прапарцыянальнае інтэнсіўнасці іх утварэння. Паміж органамі выдзялення існуюць функцыян. і рэгулятарныя ўзаемасувязі. У раслін адрозніваюць актыўнае выдзяленне — спецыялізаванымі залозамі або ўсёй паверхняй клетак і пасіўнае выдзяленне — змыванне і вышчалочванне ападкамі. Парушэнне выдзялення вядзе да павелічэння канцэнтрацыі рэчываў, якія выдзяляюцца ва ўсіх клетках арганізма, і абумоўлівае парушэнне іх нармальнага функцыянавання.
А.С.Леанцюк.
т. 4, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)