Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ША
(Pyrus),
род пладовых дрэў сям. ружавых. Вядома каля 60 відаў. Пашырана ў краінах з умераным і субтрапічным кліматам. На Беларусі груша звычайная, ці лясная (Р. communis), — родапачынальнік многіх культ. сартоў, расце ў лісцевых, зрэдку хвойных лясах, на ўзлесках і ў хмызняках. Культывуецца найб. на ПдЗ.
Груша звычайная выш. да 15 м, крона пірамідальная. Лісце яйцападобнае або круглае, востразубчастае ці суцэльнакрайняе, скурыстае, бліскучае. Кветкі белыя, ружаватыя, у шчытках. Плады масай 25—300 г, мясістыя, з камяністымі клеткамі, жоўтыя ці зялёныя, часам з румянцам, маюць цукры, арган. к-ты, дубільныя рэчывы, вітаміны. Меданос. Каштоўная драўніна. Дрэва святлалюбнае, засухаўстойлівае. Пачынае пладаносіць на 6—8-ы год пасля пасадкі. Перыяд гасп. выкарыстання 50—60 гадоў. Размнажаецца прышчэпкамі. Лепш расце на сярэдне- і лёгкасугліністых, добра дрэнажаваных глебах. Раянаваныя сарты: летнія — Беларуска, Дзюшэс летні, Лімонка, Прыгожая Яфімава, Тальсінская прыгажуня; асенне-зімовыя — Бэра лошыцкая, Бэра слуцкая, Масляністая лошыцкая, Бел. позняя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гру́шаж.
1. (плод) Bírne f -, -n;
дзі́кая гру́ша Hólzbirne f -, -n;
2. (дрэва) Bírnbaum m -(e)s, -bäume
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
груша
Том: 7, старонка: 184.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
гру́шаіігру́ша, ‑ы; Рмн. груш і ігруш; ж.
1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.
2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.
3.толькіадз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.
•••
Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.
На вярбе грушы растуцьукаго — маніць, расказвае небыліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гру́ша ’груша’ (БРС). Параўн. рус., укр.гру́ша, польск.grusza, чэш.hruška, далей балг.кру́ша, польск.дыял.krusza, каш.kreša, ц.-слав.хруша. Параўн. і літ.kriáušė ’тс’. Магчыма, старое запазычанне (гл. агляд версій у Фасмера, 1, 465). Трубачоў (Эт. сл., 7, 156–157) выступае за слав. крыніцу гэтых слоў (ад дзеяслова *grušiti, *krušiti ’драбіць, крышыць’), маючы пры гэтым на ўвазе крупчастую структуру мякаці груш.