гру́ша і ігру́ша, -ы, мн. -ы, груш і ігру́ш, ж.

1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва. Гумавая г.

|| прым. гру́шавы, -ая, -ае і ігру́шавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)