грамада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Група людзей, натоўп.

2. Пазямельная абшчына ў Беларусі і Украіне да рэвалюцыі 1917 г., а таксама сход членаў гэтай абшчыны.

3. Аб’яднанне, арганізацыя людзей, якія маюць агульныя мэты, звычайна палітычныя.

Беларуская сацыялістычная г.

Беларуская сацыял-дэмакратычная г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Грамада́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Грамада́
Р. Грамады́
Д. Грамадзе́
В. Грамаду́
Т. Грамадо́й
Грамадо́ю
М. Грамадзе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грамада́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. грамада́
Р. грамады́
Д. грамадзе́
В. грамаду́
Т. грамадо́й
грамадо́ю
М. грамадзе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грама́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грама́да грама́ды
Р. грама́ды грама́д
Д. грама́дзе грама́дам
В. грама́ду грама́ды
Т. грама́дай
грама́даю
грама́дамі
М. грама́дзе грама́дах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грамада́ ж.

1. толпа́, вата́га;

2. дорев. общи́на, грома́да; (собрание членов) о́бщество ср., мир м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грама́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Што‑н. вельмі вялікае, масіўнае. Над прытоеным змрокам, над цёмнай грамадай лесу ўзнялася песня. Лынькоў. А паміж воблакаў-грамад І белай ад снягоў зямлёю — Закуты сцюжай вадаспад Застыў струною ледзяною. Танк. // Мноства чаго‑н., сабранага ў адным месцы. Грамада камяніц, раскінутых на вялікіх прасторах, вельмі прыгожа спускалася да даліны Свіслачы. Колас.

грамада́, ы́, ДМ ‑дзе́, ж.

1. Група людзей, натоўп. [Настаўніца] гуляе ў лесе з вясёлай грамадой школьнікаў. Бядуля. Усёй сваёй невялічкай грамадой хлопцы пайшлі па вуліцы. Кулакоўскі. / Пра дрэвы, прадметы і пад. Я моўчкі вітаю дзень многагалосы, Дубоў грамаду, красу лугавую. Колас. // у знач. прысл. грамадо́й. Усе разам, гуртам. Падводамі прывозілі з горада тавар; грамадою хадзілі дзівіцца, аглядаць. Каваль.

2. Пазямельная абшчына ў Беларусі і на Украіне да Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама сход членаў гэтай абшчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грамада 3/582, гл. Абшчына «Грамада» (выд-ва) 6/39

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

грамада́ ж.

1. Mnschenmenge f -, -n;

2. гіст. Geminde f -, -n;

сяля́нская грамада́ Buerngemeinde f;

Белару́ская Сацыя́л-Дэмакраты́чная Грамада́ Belarssische Sozildemokratische Parti (Hramad f -)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГРАМАДА́,

назва сельскага пазямельнага аб’яднання жыхароў вёсак на Беларусі і Украіне. Гл. Абшчына.

т. 5, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грамада

Том: 7, старонка: 131.

img/07/07-131_0635_Грамада.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)