Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
градзі́рняж., спец. гради́рня
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Градзірня 3/580; 11/101
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
градзі́рня, ‑і, ж.
1. Спецыяльнае збудаванне для згушчэння саляных раствораў выпарэннем вады.
2. Халадзільнік у выглядзе вежы для ахаладжэння гарачай вады. Ля новага будынка электрастанцыі дабудоўвалі градзірню для ахаладжэння адпрацаванай вады.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАДЗІ́РНЯ
(ад ням. gradieren згушчаць саляны раствор; першапачаткова градзірні выкарыстоўваліся для здабычы солі выпарваннем),
збудаванне для ахаладжэння вады атм. паветрам. У градзірні вада, якая сцякае па арашальніку, ахалоджваецца ў выніку частковага выпарэння і цеплааддачы ў паветра.
Адрозніваюць градзірні: паводле спосабу падачы паветра — вежавыя, вентылятарныя і адкрытыя (атмасферныя); паводле тыпу арашальніка — пырскальныя, плёначныя, кропельныя і камбінаваныя. Выкарыстоўваюцца пераважна ў сістэмах зваротнага водазабеспячэння і кандыцыянавання паветра (зніжаюць т-ру вады, якая адводзіць цяпло ад кампрэсараў, цеплаабменных апаратаў, трансфарматараў і да т.п.). На цеплавых электрастанцыях і ў хім. прам-сці выкарыстоўваюць пераважна вежавыя (у іх ствараецца цяга паветра знізу ўверх насустрач сцякаючай вадзе) і шматсекцыйныя вентылятарныя (вада ахалоджваецца паветрам, якое падаецца вентылятарамі).