го́ршчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́ршчык го́ршчыкі
Р. го́ршчыка го́ршчыкаў
Д. го́ршчыку го́ршчыкам
В. го́ршчык го́ршчыкі
Т. го́ршчыкам го́ршчыкамі
М. го́ршчыку го́ршчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Рына́лік ’дзіцячы начны гаршок’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма ад ры́льнік (гл.) або ад рыка (гл.), параўн. польск. дыял. rynik, ст.-чэш. renlíkгоршчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́ты ‘гэты’: тэты горшчык; у тэтым куточку (Ян.), сюды ж тэточкі ‘гэтакі’ (Мат. Гом.). Спалучэнне дэістычнага тэ (< прасл. *te) і часціцы то (< *to), дапасаванай па родзе (ESSJ SG, 2, 650), аналагічнае да сеты ‘тс’ (гл.); паводле Бузука — падобнае ўтварэнне це́то з ці ето (Svesl. zb., 164), гл. ці і гэты, паводле ESSJ (SG, 2, 119) — з це, параўн. укр. це ‘гэта’, і то1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупце́ць ‘утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд, яйка)’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3.; навагр., карэліц., стаўб., Нар. сл.), ‘трымцець’ (Сцяшк. Сл.), ‘трымцець, як пабіты гаршчок ці збан’ (Абабур.; пух., лях. Сл. ПЗБ): горшчык трупціць, мабыць пабіты (Сержп. Прык.), ‘лопацца (пра скуру пры гарэнні)’ (пух., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (LKK, 22, 196), разглядаючы выраз трупціць збан, бо трэснуў, запісаны ў в. Сіняўшчына Іўеўскага p‑на, выводзіць слова непасрэдна з літ. trupė́ti ‘драбіць, распадацца’; хутчэй крыніцай слова магла быць форма trùpti ‘крышыцца, распадацца’ або намінатыўнае ўтварэнне ад літ. trùputis ‘крышка, асколак, маласць’, роднасныя слав. *trupati, *trupъ, параўн. Смачынскі, 693. Гл. трупаць, труп. Сюды ж трупця́к ‘надтрэснутае, пабітае яйка’ (капыл., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)