го́нты (ед. го́нта ж., гонт м.) собир.;

дом, кры́ты ~тамі — дом, кры́тый го́нтом;

злазь з да́ху, не псуй ~ты — не бери́сь не за своё де́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Го́нтыгонты’ (БРС, Шат., Касп.), адз. л. го́нта. Рус. (з Пятроўскай эпохі) гонг, го́нот, укр. гонг. Запазычанне з польск. gont або чэш. hont (першакрыніцай з’яўляецца ням. gant ’перакладзіны’). Гл. Фасмер, 1, 438.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́нта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. го́нта го́нты
Р. го́нты го́нтаў
Д. го́нце го́нтам
В. го́нту го́нты
Т. го́нтай
го́нтаю
го́нтамі
М. го́нце го́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

го́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вырабу гонты. Гонтавы матэрыял. // Зроблены з гонты. Гонтавы дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́НТА (польс.: gont),

драўляны матэрыял для крыцця даху і сцен у форме невял. тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і інш. драўніны, даўж. звычайна 50—60 см, шыр. каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома ва ўсёй Еўропе. У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму крыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл у Койданаве, 18 ст.). Часам гонты ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранымі, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом у Борках Дзятлаўскага, званіцы ў Белагрудзе Лідскага і Шарашове Пружанскага, касцёл у Жытомлі Гродзенскага р-наў).

С.​А.​Сергачоў.

Канструкцыя абшыўкі з гонты.
Дах з гонты на царкве ў вёсцы Строчыца Мінскага раёна.

т. 5, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ганта́р, ‑а, м.

Чалавек, які займаецца вырабам гонты. // Той, хто пакрывае стрэхі гонтай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́нціна, ‑ы, ж.

Разм. Адна дошчачка гонты. Змайстраваў сабе [Янка-музыка] скрыпку з гонціны, начапіў драцяныя струны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

roofing

[ˈru:fɪŋ]

n.

да́хавае пакрыцьцё (го́нты, шы́фэр)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГО́НТА (Іван) (?, с. Расошкі Чаркаскай вобл., Украіна — 1768),

адзін з кіраўнікоў Калііўшчыны — антыпольскага паўстання 1768 на Правабярэжнай Украіне. Быў казаком у надворным войску польскіх магнатаў Патоцкіх. З 1757 сотнік у г. Умань — цэнтры іх уладанняў. У час наступлення гайдамацкага войска на чале з М.​Залізняком на Умань у чэрв. 1768 Гонта разам з атрадам надворных казакоў перайшоў на бок паўстанцаў. Пад кіраўніцтвам Залізняка і Гонты гайдамакі ўзялі штурмам Умань; Гонта быў абвешчаны паўстанцамі уманскім палкоўнікам. У час сустрэчы з камандаваннем рас. войск, накіраваных на падтрымку польскага боку для ліквідацыі паўстання, арыштаваны і выдадзены польскім уладам. Пакараны смерцю паблізу г. Магілёў-Падольскі. Маст. вобраз Гонты створаны Т.​Р.​Шаўчэнкам у паэме «Гайдамакі».

т. 5, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫЯ ЗАВО́ДЫ.

Дзейнічалі ў 1892—1914 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (усяго 10 з-даў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і інш. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (да 194 у 1913).

т. 2, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)