Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гаро́шынкаж., уменьш. горо́шинка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гаро́шынка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Памянш.да гарошына; невялічкая гарошына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.
Адно зерне гароху.
|| памянш.гаро́шынка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
горо́шинкауменьш.гаро́шынка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАРО́ШЫНКІ
(Pisidium),
род прэснаводных двухстворкавых малюскаў. Пашыраны ў вадаёмах Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 15 відаў. Найб. пашыраны гарошынка рачная (Р. amnicum), гарошынка бліскучая (Р. nitidum), гарошынка балотная (Р. casertanum).
Ракавіна даўж. 2—10 мм авальная або яйцападобная з ссунутай назад верхавінкай. Рухаюцца з дапамогай ланцэтападобнай нагі. Дыханне шчэлепнае. Гермафрадыты. Моладзь выношваюць у вывадкавых камерах (марсупіях). За год даюць 2 патомствы. Кормяцца мікрапланктонам, рэшткамі раслін і жывёл. Удзельнічаюць у біялагічным самаачышчэнні вадаёмаў. Корм для некат. рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Рмн. ‑бак; ж.
Разм.
1. Асобнае зерне чаго‑н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок.Лобан.
2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.
3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Боб. Рус.боб, укр.біб, польск.bób, чэш.bob, серб.-харв.бо̏б і г. д. Прасл.bobъ. Роднасныя формы: прус.babo, лац.faba. І.‑е. *bhab‑. Астатнія і.-е. формы стаяць фармальна значна далей (і тут няма пэўнасці): параўн. яшчэ грэч.φακός ’чачавіца’, ням.Bohne ’боб’. Думаюць таксама, што боб — слова «праеўрапейскай» культуры. Бернекер, 65; Траўтман, 23; Махэк, LP, II, 158; Махэк₂, 58; Слаўскі, 1, 40; Фасмер, 1, 180; Курыловіч, L’apophonie, 194 (тут адносна вакалізму). Ці сюды бо́бка ’зерне; гарошынка; шарык і да т. п.’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pea
[pi:]1.
n., pl.peas
1) гаро́х -у m., гаро́шак -ку m.; гаро́шына f., гаро́шынкаf. (адно́ гаро́хавае зе́рне)
2) сама́ расьлі́на гаро́ху
2.
adj.
гаро́хавы
pea soup — гаро́хаўка
•
- as like as two peas
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)