гара́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гара́чы гара́чая гара́чае гара́чыя
Р. гара́чага гара́чай
гара́чае
гара́чага гара́чых
Д. гара́чаму гара́чай гара́чаму гара́чым
В. гара́чы (неадуш.)
гара́чага (адуш.)
гара́чую гара́чае гара́чыя (неадуш.)
гара́чых (адуш.)
Т. гара́чым гара́чай
гара́чаю
гара́чым гара́чымі
М. гара́чым гара́чай гара́чым гара́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чы

1. горя́чий;

г. прас — горя́чий утю́г;

г. чай — горя́чий чай;

2. горя́чий, жа́ркий; (о погоде — ещё) зно́йный;

~чае ле́та — горя́чее (жа́ркое, зно́йное) ле́то;

~чае со́нца — горя́чее (жа́ркое) со́лнце;

3. перен. горя́чий; жа́ркий;

~чыя спрэ́чкі — горя́чие (жа́ркие) спо́ры;

убо́рка — ~чая пара́ на вёсцы — убо́рка — горя́чая пора́ в дере́вне;

4. горя́чий; вспы́льчивый;

г. хара́ктар — горя́чий (вспы́льчивый) хара́ктер;

г. конь — горя́чая ло́шадь;

5. горя́чий, стра́стный, пла́менный, пы́лкий; жа́ркий;

~чая любо́ў — горя́чая (стра́стная, пла́менная, пы́лкая) любо́вь;

г. пацалу́нак — горя́чий (стра́стный, пла́менный, пы́лкий, жа́ркий) поцелу́й;

6. тех. горя́чий;

~чая апрацо́ўка мета́лаў — горя́чая обрабо́тка мета́ллов;

пад ~чую руку́ — под горя́чую ру́ку;

вы́паліць ~чым жале́зам — вы́жечь калёным желе́зом;

~чая галава́ — горя́чая голова́;

~чая кроў — горя́чая кровь;

па ~чых сляда́х — по горя́чим следа́м, по горя́чему сле́ду;

г. пункт — горя́чая то́чка;

усы́паць ~чых — всы́пать горя́чих;

у ~чай вадзе́ купа́ныпогов. до трёх не говори́;

куй жале́за, паку́ль ~чаепосл. куй желе́зо, пока́ горячо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гара́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае высокую тэмпературу; моцна нагрэты. Гарачая вада. Гарачая печ. □ Поўныя тугія каласы важка пагойдваюцца пад гарачым павевам ветру, пругка выгінаючы спелыя сцябліны. Мележ. // Спякотны, душны. Гарачае летняе сонца. □ Дзень быў сухі, гарачы. Усё жывое хавалася ў цень. Ваданосаў. // З павышанай тэмпературай (пра цела, часткі цела). Дыханне Волкава было цяжкае, гарачае. Такія ж гарачыя выпі яго рукі, лоб. Шамякін. // Паўднёвы, трапічны. Гарачы клімат. Гарачыя краіны.

2. перан. Страсны, палкі. Гарачы прыхільнік. □ У асобе Купалы мы бачым вернага паслядоўнага і гарачага абаронцу той тэндэнцыі ў паэзіі, сутнасць якой была вызначана Някрасавым. Івашын. // Які вызначаецца глыбінёй пачуццяў, выражае глыбокія пачуцці. Гарачае прывітанне. Гарачае жаданне. □ Вочы .. [Ганны], сухія, гарачыя.., глядзелі на малую. Мележ. Толькі той заваёўвае заслужаны поспех, хто аддае творчай працы гарачае сэрца. Макаёнак.

3. Вельмі моцны, напружаны; інтэнсіўны. Гарачы бой. Гарачая работа. Гарачыя спрэчкі. // Які патрабуе выкарыстання ўсіх сіл і сродкаў (аб часе). Гарачая пара ўборкі.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы. Характар у Юры і сапраўды не зусім удалы. Юра гарачы, упарты. Бяганская. // Рэзвы, шпаркі, імклівы (пра коней). Грымела зямля пад гусеніцамі магутных танкаў, слаўся пыл пад капытамі гарачых коней. Дамашэвіч.

5. Які робіцца пры высокай тэмпературы, апрацоўваецца з дапамогай высокай тэмпературы. Гарачая апрацоўка дэталей.

6. у знач. наз. гара́чае, ‑ага, н. Разм. Гарачая страва. З’есці гарачага.

•••

Гарачая галава гл. галава.

Гарачая кроў гл. кроў.

Па гарачых слядах гл. след.

Пад гарачую руку гл. рука.

Усыпаць гарачых гл. усыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРА́ЧЫ Эдуард Мікалаевіч

(н. 19.10.1936, Мінск),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958), працаваў у Бел. рэсп. т-ры юнага гледача (да 1961), Магілёўскім абл. драм. т-ры (1963—64). З 1965 у Рускім акад. драм. т-ры Беларусі. Выканаўца лірыка-драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівыя дакладная распрацоўка малюнка ролі, стрыманасць і адначасова эмацыянальнасць, знешняя характарнасць, дасканалае валоданне сцэн. тэхнікай. Сярод лепшых роляў: Лявон («Знак бяды» паводле В.Быкава), Ігнат Крывіч («Соль» А.Петрашкевіча), Фірс («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Конь, Васіль Дасцігаеў, Кастылёў («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Іван Афанасьеў («Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз.Меражкоўскага), Хрыстафор Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Рос, Гарацыо («Макбет», «Гамлет» У.Шэкспіра), Энгстран («Здані» Г.Ібсена).

т. 5, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гара́чы

1. heiß; furig, glühend, brnnend (пякучы);

гара́чая е́жа wrmes ssen; перан гара́чая галава́ Htzkopf m -(e)s, -köpfe;

гара́чы час wo mit Hchdruck gerbeitet wird, hiße Phse

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гарачы́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гарачу́ гарачы́м
2-я ас. гарачы́ш гарачыце́
3-я ас. гарачы́ць гарача́ць
Прошлы час
м. гарачы́ў гарачы́лі
ж. гарачы́ла
н. гарачы́ла
Загадны лад
2-я ас. гарачы́ гарачы́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

Гара́чы. Рус. горя́чий, укр. гаря́чий, горя́чий, польск. gorący чэш. horoucí, серб.-харв. (старое) го̀рӯћ, ст.-слав. горѧ (gen. sg. горѧшта, горѫшта). Прасл. *gorǫt‑ (секундарнае *goręt‑) — дзеепрыметнік да *gorěti ’гарэць’. У некаторых слав. мовах ён зрабіўся прыметнікам. Гл. Слаўскі, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 145. Параўн. гара́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асму́жана-гара́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асму́жана-гара́чы асму́жана-гара́чая асму́жана-гара́чае асму́жана-гара́чыя
Р. асму́жана-гара́чага асму́жана-гара́чай
асму́жана-гара́чае
асму́жана-гара́чага асму́жана-гара́чых
Д. асму́жана-гара́чаму асму́жана-гара́чай асму́жана-гара́чаму асму́жана-гара́чым
В. асму́жана-гара́чы (неадуш.)
асму́жана-гара́чага (адуш.)
асму́жана-гара́чую асму́жана-гара́чае асму́жана-гара́чыя (неадуш.)
асму́жана-гара́чых (адуш.)
Т. асму́жана-гара́чым асму́жана-гара́чай
асму́жана-гара́чаю
асму́жана-гара́чым асму́жана-гара́чымі
М. асму́жана-гара́чым асму́жана-гара́чай асму́жана-гара́чым асму́жана-гара́чых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

вільго́тна-гара́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вільго́тна-гара́чы вільго́тна-гара́чая вільго́тна-гара́чае вільго́тна-гара́чыя
Р. вільго́тна-гара́чага вільго́тна-гара́чай
вільго́тна-гара́чае
вільго́тна-гара́чага вільго́тна-гара́чых
Д. вільго́тна-гара́чаму вільго́тна-гара́чай вільго́тна-гара́чаму вільго́тна-гара́чым
В. вільго́тна-гара́чы (неадуш.)
вільго́тна-гара́чага (адуш.)
вільго́тна-гара́чую вільго́тна-гара́чае вільго́тна-гара́чыя (неадуш.)
вільго́тна-гара́чых (адуш.)
Т. вільго́тна-гара́чым вільго́тна-гара́чай
вільго́тна-гара́чаю
вільго́тна-гара́чым вільго́тна-гара́чымі
М. вільго́тна-гара́чым вільго́тна-гара́чай вільго́тна-гара́чым вільго́тна-гара́чых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)