Гамагенная сістэма 3/323, 461; 4/331; 10/576
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАГЕ́ННАЯ СІСТЭ́МА,
аднародная фізіка-хім. сістэма, якая мае адну фазу. Хім. састаў і фіз. ўласцівасці ва ўсіх частках гамагеннай сістэмы аднолькавыя ці мяняюцца без скачкоў (паміж часткамі сістэмы няма паверхні падзелу). Гамагенная сістэма можа быць ізатропнай (газы, вадкасці) і анізатропнай (большасць цвёрдых і вадкіх крышталёў, гл. Анізатрапія). Гл. таксама Гетэрагенная сістэма.
т. 5, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гамаге́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гамаге́нны |
гамаге́нная |
гамаге́ннае |
гамаге́нныя |
| Р. |
гамаге́ннага |
гамаге́ннай гамаге́ннае |
гамаге́ннага |
гамаге́нных |
| Д. |
гамаге́ннаму |
гамаге́ннай |
гамаге́ннаму |
гамаге́нным |
| В. |
гамаге́нны (неадуш.) гамаге́ннага (адуш.) |
гамаге́нную |
гамаге́ннае |
гамаге́нныя (неадуш.) гамаге́нных (адуш.) |
| Т. |
гамаге́нным |
гамаге́ннай гамаге́ннаю |
гамаге́нным |
гамаге́ннымі |
| М. |
гамаге́нным |
гамаге́ннай |
гамаге́нным |
гамаге́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГАМАГЕ́ННЫ РЭА́КТАР,
ядзерны рэактар, у актыўнай зоне якога знаходзіцца аднародная (гамагенная) сумесь ядзернага паліва і запавольніка. Паліва (солі урану, торыю, плутонію) раствараюць у звычайнай ці цяжкай вадзе або ў пылападобным стане змешваюць з цвёрдым запавольнікам (напр., графітам). Цеплавую энергію адводзяць цепланосьбітам па трубах, што пранізваюць актыўную зону, або непасрэдна гамагеннай сумессю паліва і запавольніка. Выкарыстоўваецца ў эксперыментальных мэтах.
т. 5, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНЯ́,
сродак аховы людзей, ваен. тэхнікі, узбраення і абаронных збудаванняў ад снарадаў, куляў і інш.; трывалая абалонка або яе частка. Б. вырабляецца на аснове сталі, арган. і сілікатнага шкла, высокатрывалых лёгкіх сплаваў, пластмасаў і інш. Прамысл. выраб брані пачаты ў 19 — пач. 20 ст. ў Англіі, Германіі, Расіі.
Бывае процікульная (таўшч. да 30 мм на лёгкіх баявых машынах, самалётах, верталётах і інш. для аховы ад куляў і дробных асколкаў), проціснарадная (30—400 мм на танках, караблях і абаронных збудаваннях для аховы ад снарадаў, уздзеяння ўдарнай хвалі). Паводле спосабу вытв-сці бывае літая, качаная, качана-каваная; гамагенная (аднародная па ўсёй таўшчыні) і гетэрагенная (неаднародная); маналітная (выраблена з аднаго ліста або адной адліўкі), камбінаваная (мнагаслойная; складаецца з асобных слаёў сталі, лёгкіх сплаваў, шкла, керамікі і інш.) і канструкцыйная (выраб асобных вузлоў і браніраваных канструкцый высокай трываласці).
т. 3, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)