ві́скі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. ві́скі ві́скі
Р. ві́скі ві́скі
Д. ві́скі ві́скі
В. ві́скі ві́скі
Т. ві́скі ві́скі
М. ві́скі ві́скі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ві́скі, нескл., н.

Моцная англійская і амерыканская гарэлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́скі нескл., ср. ви́ски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́скі, нескл., н.

Моцная гарэлка, якая вырабляецца ў Англіі і ЗША.

[Англ. whiskey.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІ́СКІ

(англ. whiskey, whisky),

моцны (40—50% спірту па аб’ёме) алкагольны напітак. Атрымліваюць перагонкай зброджанага сусла, прыгатаванага са збожжавай сыравіны. Віскі купажыруюць — змешваюць з дыстыляванай вадою, рэктыфікаваным спіртам, віном, экстрактамі пахучых рэчываў і інш.

т. 4, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ві́скі н Whisky [´vıski] m -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ві́скі

(англ. whisky)

моцны алкагольны напітак, які атрымліваюць перагонкай зброджанага сусла, прыгатаванага са збожжавай сыравіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Віскі́ ’скроні’ (капыл., КЭС, Жд., 3), укр. висок, мн. л. виски́, рус. виски ’тс’, наўг., ярасл. ’старое адзенне’; ’валасы на галаве’, арл. ’валасы на скронях’, бранск. ’валасы на целе чалавека’, пенз. ’жаночы галаўны ўбор’, ст.-рус. високъ ’падвеска — частка конскай збруі (убору)’ (з XVII ст.). Усходнеславянскае високъ. Узыходзіць да visъ, visěti (Гл. таксама віс3). Бел. лексема, такім чынам, спачатку абазначала ’тое, што вісіць’ — ’валасы (якія вісяць)’ — ’вісячыя валасы на скронях’, потым — ’скроні’ (Фасмер, 1, 320; Шанскі, 1, В, 106).

Ві́скі ’моцная гарэлка (Англія, ЗША)’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виски ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) < англ. whisky, whiskey, якое з whisquy‑beath < гэльск. uisge‑beatha ’вада жыцця’, што з’яўляецца калькай з франц. eau de vie < с.-лац. aqua vitae ’вада жыцця’; параўн. рус. водка < вода (Шанскі, 1, В, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́скі

(англ. whisky)

моцны алкагольны напітак, які атрымліваюць перагонкай зброджанага сусла, прыгатаванага са збожжавай сыравіны; першапачаткова вырабляўся ў Англіі і ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ви́ски ві́скі нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)