вінаку́рня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вінаку́рня вінаку́рні
Р. вінаку́рні вінаку́рань
вінаку́рняў
Д. вінаку́рні вінаку́рням
В. вінаку́рню вінаку́рні
Т. вінаку́рняй
вінаку́рняю
вінаку́рнямі
М. вінаку́рні вінаку́рнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вінаку́рня ж., уст. виноку́рня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вінаку́рня, ‑і, ж.

Уст. Прадпрыемства, дзе гоніцца спірт, гарэлка; бровар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінакурня ’вінакурны завод, бровар’ (БРС, КТС). Укр. виноку́рня, рус. виноку́рня, ст.-рус. винокурня (з XVII ст.) ’тс’. Утворана па тыпу іншых Nomina loci пры дапамозе суф. ‑ьnʼa (які служыць для ўтварэння назваў закрытых памяшканняў) ад дзеяслова вінакурыць ’гнаць віно, гарэлку’ (ці ад назоўніка вінаку́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

виноку́рня ж., уст. вінаку́рня, -ні ж., бро́вар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бро́вар, ‑а, м.

Вінакурны завод; вінакурня. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага панскага бровара. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́варвінакурня, бровар’ (Нас., Др.-Падб.; брасл., Рам., 8; Грыг., Мік., Янк. 2, Сл. ПЗБ), про́раў (Сл. ПЗБ). З бровар (гл.) пад уплывам правары́ць. Сюды ж права́рнявінакурня’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

distillery

[dɪˈstɪləri]

n.

вінаку́рня f.; бро́вар; сьпіртзаво́д -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

destylarnia

ж. вінакурны завод; вінакурня; бровар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gorzelnia

ж. вінакурня, бровар, гарэлачны завод

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)