Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вярту́н (род. вертуна́) м.
1.разг. верту́н, егоза́; непосе́да;
2. (голубь) верту́н;
3. (жук) вертя́чка ж.;
4. (болезнь сосны) верту́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вярту́н, вертуна, м.
1.Разм. Непаседа, вяртлявы чалавек. Ах, як Макоўчыку хацелася выказаць мне тое, што цяпер у яго душы кіпіць да гэтага вертуна, выказаць увесь гнеў, усю пагарду!Мележ.
2. Голуб штучна выведзенай пароды.
3. Невялікі вадзяны жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр.вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус.вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяртун хваёвы 3/269
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
вярту́ха, ‑і, ж.
Разм.Жан.давяртун (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРТУНЫ́ (Gyrinidae),
сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 1600 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. Жывуць у прэсных вадаёмах, круцяцца на паверхні вады ў пошуках здабычы (адсюль назва). На Беларусі 7 відаў з 2 родаў. Найб. пашыраны вяртун-паплавок (Gyrinidae natator) і вяртун змрочны (Gyrinidae villosus).
Даўж. да 8 мм. Цела цёмнае, бліскучае. Пярэднія ногі хапальныя, падоўжаныя, сярэднія і заднія плавальныя (плоскія, падобныя да вёслаў). Вочы падзелены на 2 палавіны, адна з якіх здольная бачыць над вадой, другая — пад вадой. Удзень плаваюць часцей чародамі, пры небяспецы ныраюць; у цёмны час лётаюць. Драпежныя: кормяцца дробнымі вадзянымі насякомымі (у т. л. лічынкамі малярыйных камароў) і інш. Лічынкі жывуць у глеі, акукліваюцца на беразе.