вы́трымаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́трымаю вы́трымаем
2-я ас. вы́трымаеш вы́трымаеце
3-я ас. вы́трымае вы́трымаюць
Прошлы час
м. вы́трымаў вы́трымалі
ж. вы́трымала
н. вы́трымала
Загадны лад
2-я ас. вы́трымай вы́трымайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́трымаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́трымаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.

Плаціна вытрымала напор паводкі.

В. асаду.

2. што. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.

В. прыёмныя экзамены.

3. перан., што. Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.

В. сваё слова да канца (не адступіць ад сказанага).

4. каго-што. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.

В. хворага дома.

5. што. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.

В. віно.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра тыражы кніг, спектаклі: ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.

Падручнік вытрымаў многа выданняў.

П’еса вытрымала некалькі пастановак.

|| незак. вытры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Не вытрымлівае ніякай крытыкі (перан.: нікуды не варта).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́трымаць сов.

1. в разн. знач. вы́держать;

ру́кі не ~маюць — ру́ки не вы́держат;

в. экза́мен — вы́держать экза́мен;

яго́ трэ́ба в. до́ма — его́ ну́жно вы́держать до́ма;

в. віно́ — вы́держать вино́;

2. (не поддаться) устоя́ть, вы́держать, вы́нести;

в. бу́ру — вы́держать (вы́нести) бу́рю (устоя́ть про́тив бу́ри);

3. (проявить выдержку) вы́держать, вы́терпеть, стерпе́ть, утерпе́ть;

в. хара́ктар — вы́держать хара́ктер;

папе́ра ўсё ~маепосл. бума́га всё сте́рпит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́трымаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Не паддацца ўздзеянню цяжару, ціску і пад.; устаяць. Плаціна вытрымала напор паводкі. □ [Сотнікаў] стаіўся, каб не хлюпаць па вушы ў багне, трымаючыся рукой за тоненькую лазовую галінку, і думаў: вытрымае галінка ці не. Быкаў.

2. перан.; што. Стойка перанесці што‑н.; выцерпець. Вытрымаць суровае выпрабаванне. □ Усю гэтую навалу вытрымала, выстаяла і перамагла непахісная воля народа. Паслядовіч.

3. перан.; без дап. Праявіць вытрымку, стрымацца; выцерпець. [Паляшук:] — Дармо што .. [дзеду] цяпер семдзесят год, а як забушуе часам у хаце Раман, яго сын, стараста наш, то стары, бывае, не вытрымае, возьме яго на рукі, як хлапчанё, і зараз жа ўціхамірыць, хоць Раман і не ўломак. Колас.

4. перан.; што. Не ўступіць, праявіць цвёрдасць. Вытрымаць сваю ролю да канца.

5. што. Выявіць сваю падрыхтоўку, годнасць у працэсе праверкі. Вытрымаць прыёмныя экзамены. Вытрымаць конкурс. □ Хлопцы вучыліся добра. Закончылі.. двухкласную школу, вытрымалі экзамен на настаўнікаў. Машара.

6. каго. Пратрымаць на працягу вызначанага часу. Вытрымаць хворага дома. // што. Давесці да пэўнага гатунку працяглым захоўваннем у адпаведных умовах; даць выстаяцца, вылежацца. Вытрымаць віно.

•••

Вытрымаць паўзу — пачакаць, памаўчаць пэўны час.

Вытрымаць характар — праявіць стойкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́трымаць, вытры́мліваць

1. ushalten*, stndhalten* аддз. vi (што-н. D); ertrgen* vt;

вы́трымаць на́ціск inem ngriff stndhalten*;

вы́трымаць бой ein Gefcht [inen Kampf] (heil) übersthen*;

2.:

вы́трымаць віно́ Wein blagern;

3. (захаваць, выканаць) inhalten* vt;

вы́трымаць дыста́нцыю den bstand (in)hlten*;

вы́трымаць экза́мен ein Exmen [ine Prüfung] besthen*;

вы́трымаць хара́ктар stndhalten* аддз. vi;

ён не вы́трымаў і рассмяя́ўся er knnte sich nicht behrrschen und brach in Lchen aus

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

халадэ́ча, -ы, ж.

Моцны холад.

У хаце х., не вытрымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́держать сов.

1. вы́трымаць;

2. (вытерпеть) вы́трымаць, вы́трываць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канкурэнтаздо́льны, -ая, -ае.

Здольны вытрымаць канкурэнцыю, супрацьстаяць канкурэнтам.

|| наз. канкурэнтаздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцярпе́ць, сцярплю́, сце́рпіш, сце́рпіць; сцярпі́м, сцерпіце́, сцярпя́ць; сцярпі́; зак., што.

Цярпліва вынесці, вытрымаць што-н.

С. абразу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Цярпліва аднесціся да чаго-н., вынесці, вытрымаць (што-н. непрыемнае, нясцерпнае).

С. боль.

С. несправядлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)