высакаго́р’е

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. высакаго́р’е высакаго́р’і
Р. высакаго́р’я высакаго́р’яў
Д. высакаго́р’ю высакаго́р’ям
В. высакаго́р’е высакаго́р’і
Т. высакаго́р’ем высакаго́р’ямі
М. высакаго́р’і высакаго́р’ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высакаго́р’е ср. высокого́рье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высакаго́р’е, ‑я, н.

Мясцовасць, што знаходзіцца высока ў гарах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫСАКАГО́Р’Е,

гл. Высакагорны тып рэльефу.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

высокого́рье высакаго́р’е, -р’я ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЫСАКАГО́РНЫ ТЫП РЭЛЬЕ́ФУ,

высакагор’е. Характарызуецца глыбокай расчлянёнасцю (ад некалькіх соцень да 2000 і больш метраў), стромкімі схіламі, мноствам скал і асыпкаў, вышчарбленымі грабянямі, наяўнасцю ледавіковых формаў рэльефу, праяўленнямі актыўнага фізічнага і марознага выветрывання. Уласцівы маладым горным краінам, якія ўздымаюцца вышэй за снегавую лінію (Альпы, Гімалаі і інш.). Гл. таксама Альпійскі рэльеф.

т. 4, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)