выпадко́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выпадко́вы выпадко́вая выпадко́вае выпадко́выя
Р. выпадко́вага выпадко́вай
выпадко́вае
выпадко́вага выпадко́вых
Д. выпадко́ваму выпадко́вай выпадко́ваму выпадко́вым
В. выпадко́вы (неадуш.)
выпадко́вага (адуш.)
выпадко́вую выпадко́вае выпадко́выя (неадуш.)
выпадко́вых (адуш.)
Т. выпадко́вым выпадко́вай
выпадко́ваю
выпадко́вым выпадко́вымі
М. выпадко́вым выпадко́вай выпадко́вым выпадко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выпадко́вы, -ая, -ае.

1. Які паявіўся, узнік непрадугледжана.

Выпадковая памылка.

В. госць.

Выпадковае знаёмства.

2. Які бывае не заўсёды, ад выпадку да выпадку.

Выпадковыя заработкі.

|| наз. выпадко́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпадко́вы случа́йный; неча́янный; нево́льный; привходя́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’явіўся, узнік выпадкова, нечакана; непрадугледжаны. Выпадковы спадарожнік. Выпадковы госць.

2. Які адбываецца ад выпадку да выпадку, не заўсёды. Выпадковыя наведванні. Выпадковыя заработкі.

3. Не агавораны пэўнымі правіламі, патрабаваннямі. Выпадковы рэпертуар. Выпадковыя назіранні. // Пра чалавека, які займае якое‑н. месца беспадстаўна.

4. Не абумоўлены непасрэднай прычынай. Выпадковы поспех.

5. Учынены без намеру. [Ягупла].. сказаў у прысутнасці прафесара лішняе і хацеў цяпер, каб словы ягоныя прафесар прыняў як выпадковыя. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпадко́вы zfällig, Zfalls-; gelgentlich; Gelgenheits-;

выпадко́вая сустрэ́ча ine zfällige Beggnung;

выпадко́вы заро́бак Gelgenheitsverdenst m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стацыянарны выпадковы працэс

т. 15, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫПАДКО́ВЫ ПРАЦЭ́С,

імавернасны працэс, стахастычны працэс, працэс змены ў часе стану некаторай прыроднай ці тэхнічнай сістэмы ў адпаведнасці з імавернаснымі заканамернасцямі. Характарыстыкі выпадковага працэсу ў кожны момант часу — выпадковыя велічыні з пэўным размеркаваннем імавернасцей.

Тыповыя прыклады выпадковага працэсу: броўнаўскі рух, турбулентны рух вадкасцей і газаў, распаўсюджванне радыёхваль, рух трансп. патокаў, міграцыі жывёл, змены складу біяцэнозаў і інш. Пры апісанні і аналізе выпадковага працэсу выкарыстоўваюцца метады рашэння дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных ураўненняў (гл. Маркаўскі працэс), метады функцыянальнага аналізу і інш. Пры дапамозе тэорыі выпадковага працэсу вырашаецца большасць задач масавага абслугоўвання тэорыі.

Дз.У.Сінькевіч.

т. 4, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

случа́йный выпадко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́ш

выпадковы дотык да більярднага шара’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ту́ш
Р. ту́шу
Д. ту́шу
В. ту́ш
Т. ту́шам
М. ту́шы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спарады́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Непастаянны, выпадковы, які праяўляецца нерэгулярна.

Спарадычная з’ява.

|| наз. спарады́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)