вы́капень, -пня, м.

1. звычайна мн. (вы́капні, -яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі.

Карысныя выкапні.

2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.

Рэшткі выкапня.

|| прым. выкапнёвы, -ая, -ае.

В. мамант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кіравальныя выкапні 3/400; 5/578; 8/41; 10/77

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Неметалічныя карысныя выкапні, гл. Нярудныя карысныя выкапні

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Карысныя выкапні 3/175; 5/469; 7/210; 9/31; 12/16—21, 17 (карта)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫ́СНЫЯ ВЫ́КАПНІ,

прыродныя мінер. ўтварэнні зямной кары, якія могуць быць эфектыўна выкарыстаны ў сферы матэрыяльнай вытв-сці. Фарміруюцца ў ходзе геал. гісторыі пад уплывам экзагенных і эндагенных працэсаў. Вылучаюць цвёрдыя (вугалі выкапнёвыя, руды, неметал. карысныя выкапні), вадкія (нафта, падземныя воды) і газападобныя (газы прыродныя). Паводле складу і асаблівасцей выкарыстання адрозніваюць гаручыя, метал. і неметал. выкапні. Залягаюць у радовішчах, якія аб’ядноўваюць у раёны, правінцыі і басейны. Гл. таксама Мінеральна-сыравінныя рэсурсы, Запасы карысных выкапняў.

т. 8, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гідрамінеральныя карысныя выкапні 5/469

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гаручыя карысныя выкапні 5/469; 12/18

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Нярудныя карысныя выкапні 5/469; 7/209, 555

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рудныя карысныя выкапні 5/469; 12/19—20

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЯРУ́ДНЫЯ КАРЫ́СНЫЯ ВЫ́КАПНІ,

тое што неметалічныя карысныя выкапні.

т. 11, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)