во́раг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто знаходзіцца ў стане варожасці з кім-н.; непрыяцель.

Закляты в.

2. Ваенны праціўнік, непрыяцель.

В. разбіты.

3. чаго. Прынцыповы праціўнік чаго-н.

В. алкаголю.

|| прым. варо́жы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

В. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

во́раг м.

1. враг; не́друг;

2. (воюющая противная сторона) враг, неприя́тель; проти́вник;

в. пару́шыў на́шы ме́жы — враг нару́шил на́ши грани́цы;

язы́к мой — в. мойпосл. язы́к мой — враг мой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

во́раг, ‑а, м.

1. Той, хто варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н., сваімі дзеяннямі шкодзіць каму‑, чаму‑н.; непрыяцель. Класавы вораг. □ Перасварыліся браты за зямлю і сталі адзін аднаму ворагамі. Якімовіч. І ўсё-такі самым небяспечным ворагам чаек на гняздоўі з’яўляецца лісіца. В. Вольскі. // Прынцыповы праціўнік.

2. зб. Процілеглы ваюючы бок; праціўнік. Наткнуўшыся на моцныя сілы ворага, .. атрад зрабіў круты.. паварот на.. усход. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́раг м Feind m -(e)s, -e; Ggner m -s, - (праціўнік);

закля́ты во́раг rzfeind m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Во́раг ’непрыяцель, праціўнік’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Яруш., Булг., Шпіл.). Рус. во́рог ’непрыяцель; нячысцік, чорт’, укр. во́рог, ст.-рус. ворогъ, ст.-слав. врагъ, польск. wróg ’непрыяцель’, чэш. vrah ’забойца’, славац. vrah ’тс’, балг. враг, серб.-харв. вра̑г, славен. vrȃg ’чорт, д’ябал’. Прасл. *vorgъвораг’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. var̃gas ’бяда, няшчасце, беднасць’, vérgas ’нявольнік’, лат. vā̀rgs ’няшчасны, хворы, убогі’; ’бяда, бедства’, vãrgt ’хварэць, чахнуць, быць няшчасным’, vęr̂gs ’нявольнік’, ст.-прус. wargs ’злы’, магчыма, і лац. urgeō ’напіраю, ганю’, гоц. wrikan ’праследаваць’, ст.-англ. wrecan ’выганяць, помсціць’, ст.-в.-ням. rehhan ’мсціць’ (ВальдэПокарны, 1, 319 і наст.; Траўтман, 342; Фасмер, 1, 352; Шанскі, 1, В, 164). Аналагічна Трубачоў (История терм., 176 і наст.), які выводзіць слав. vorgъ з і.-е. *u̯reg‑/u̯erg‑ ’гнаць’, г. зн. першапачаткова слав. слова азначала ’выгнаннік, адрынуты’ і толькі пазней — ’вораг, непрыяцель’. Па фанетычных прычынах памылкова супастаўленне Абаева (Осет. яз., 581) з асец. warz ’любіць’ (Трубачоў, там жа). Мала верагодна супастаўленне са ст.-ісл. wargr ’воўк, злачынец’ (Міклашыч, 395; Мікала, WuS, 2, 218) або разгляд слав. слова як запазычання з герм. (Махэк₂, 698), таму што герм. запазычана з слав. (Мартынаў, Лекс. взаим., 153 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вораг, праціўнік, недруг, непрыяцель, ліхадзей, непрыхільнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

закля́ты, -ая, -ае.

Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка).

З. вораг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пракля́ты, -ая, -ае.

Які выклікае праклён, ненавісны.

П. вораг.

Праклятая хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ненаві́сны, -ая, -ае.

Які выклікае нянавісць, агіду.

Н. вораг.

|| наз. ненаві́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

асатане́лы, -ая, -ае (разм.).

Які асатанеў, азвярэлы.

А. вораг.

|| наз. асатане́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)