вестьII / не бог весть (како́й) не ве́льмі, не ве́льмі што, не бог ве́дае які́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вестьI ве́стка, -кі ж.;
пропа́сть бе́з вести прапа́сці без ве́стак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
весть
Том: 3, старонка: 152.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
весть
Том: 3, старонка: 153.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
весть
Том: 3, старонка: 153.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Весць ’паведамленне, вестка’ (КТС, БРС, Яруш.), весьць ’весці, навіна’ (Бяльк., Кр.), укр. вість, рус. весть ’тс’, ст.-рус. вѣсть ’вестка, навіны, чуткі; плёткі; знак, сігнал’, ст.-слав. вѣсть, польск. wieść ’паведамленне, вестка; легенда, паданне’, каш. vjesc, н.-луж. wěsc ’(па)знанне, веды, вестка’, в.-луж. powěsć ’паведамленне, вестка’; ’аб’ява, плёткі, слава’, чэш. věst (< рус. весть), славац. кніжн. уст. vesť, славен. vẹ̑st ’уменне, веданне’, серб.-харв. ве̑ст, vȉjest ’паведамленне, вестка, чутка’, макед. вест, балг. вест ’тс’. Прасл. лексема, якая ўтварылася пры дапамозе суф. ‑tь, далучанага да асновы věd‑ (< věděti): věd‑tь > věttь > věstь (Фасмер, 1, 304; Праабражэнскі, 1, 108; Шанскі, 1, В, 75; Траўтман, 338; БЕР, 1, 137). Роднаснае са ст.-інд. vitti‑, авест. visti (< і.-е. *woidti‑s).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́стник
1. (приносящий весть) вясту́н, род. вестуна́ м., вяшчу́н, род. вешчуна́ м., вяшча́льнік, -ка м.;
2. (бюллетень, журнал) ве́снік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
изве́стие ср.
1. (сообщение) паведамле́нне, -ння ср.; (весть) ве́стка, -кі ж.;
име́ть изве́стие (изве́стия) мець ве́стку (ве́сткі);
после́дние изве́стия апо́шнія паведамле́нні;
2. изве́стия мн. (о периодическом издании) ве́сці, род. ве́сцяў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даляце́ць сов., в разн. знач. долете́ть;
д. да Уладзівасто́ка — долете́ть до Владивосто́ка;
ку́ля не ~це́ла да мішэ́ні — пу́ля не долете́ла до мише́ни;
гэ́та ве́стка ~це́ла і да нас — э́та весть долете́ла и до нас
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДАБРАВЕ́ШЧАННЕ,
Благавешчанне, Звеставанне (дакладная назва — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы; ад царк.-слав. «Благая весть» — «Добрая вестка»), рэлігійнае хрысц. свята. Адно з дванадзесятых свят праваслаўя. Адзначаецца за 9 мес перад Калядамі (каталіцкай царквой 25 сак. па грыгарыянскім календары і праваслаўнай — 7 крас. па юліянскім). Прысвечана апісанай у Новым запавеце падзеі, калі архангел Гаўрыіл паведаміў Дзеве Марыі (Багародзіцы), што яна народзіць сына Божага — Ісуса Хрыста ад Духа Святога. Дабравешчанне ўвайшло ў хрысц. каляндар у 4 ст. На бел. землях з’явілася разам з іншымі хрысц. святамі ў 10 ст. Супадае з пачаткам веснавых работ, клопатам сялян пра лёс будучага ўраджаю, які, паводле нар. вераванняў, залежыў ад прыхільнасці Багародзіцы. У нар. календары адзначаецца як пачатак вясны, дзень абуджэння зямлі. Да гэтага свята былі прымеркаваны стараж. веснавыя абрады (Гуканне вясны), з ім звязана шмат павер’яў і забарон (нельга было працаваць, па асаблівасцях надвор’я ў гэты дзень рабілі прагнозы на ўраджай і інш.).
А.У.Верашчагіна.
т. 5, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)