Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́зці, вязу, вязеш, вязе; вязём, везяце; пр. вёз, везла і вязла; заг. вязі; незак., каго-што.
1. Перамяшчаць каго‑, што‑н. пры дапамозе транспартных сродкаў. Вязуць бярвенні гонкія У вёску вазакі.Бядуля.// Перапраўляць каго‑н. куды‑н. сілай. Калі [Віцю] везлі.. з турмы ў Нямеччыну, хлопец прарэзаў сценку.. у вагоне і зноў вярнуўся ў атрад.Брыль.
2.безас.; перан. Тое, што і шанцаваць. Не вязе, падумаў я, І за што гарую? Доля горкая мая — Халастым памру я.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́зці fáhren* vt; ǘberführen vt (перапраўляць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ве́зці, везць. Ст.-рус.везти́, рус.везти́, укр.везти́, польск.wieźć, чэш.vézti, ст.-слав.вести везѫ, серб.вѐсти вѐзе̑м і г. д. Прасл.*vezti vezǫ ’везці’. І.‑е. *u̯eg̑h‑ ’ехаць, везці’: літ.vèžti ’везці’, грэч.Ϝεχέτω ’няхай прынясе’, лац.vehō ’еду, вязу’, ст.-інд.váhati ’вязе, вядзе’, авест.vazaiti ’вязе, цягне’, гоц.gawigan ’трасці, рухаць’ і г. д. Іншыя аблаутныя формы і.-е.*u̯eg̑h, прасл.*vez‑; гл. пад вазіць, воз, вежа. Фасмер, 1, 286.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паве́зці² гл.везці².
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падве́зці² гл.везці².
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)