вастры́ца

‘гліст’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вастры́ца вастры́цы
Р. вастры́цы вастры́ц
Д. вастры́цы вастры́цам
В. вастры́цу вастры́ц
Т. вастры́цай
вастры́цаю
вастры́цамі
М. вастры́цы вастры́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вастры́ца

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вастры́ца вастры́цы
Р. вастры́цы вастры́ц
Д. вастры́цы вастры́цам
В. вастры́цу вастры́цы
Т. вастры́цай
вастры́цаю
вастры́цамі
М. вастры́цы вастры́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вастры́ца ж., зоол., бот. остри́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вастры́ца, ‑ы, ж.

Невялікі гліст, які паразітуе ў кішэчніку чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вастрыца (род раслін) 2/620

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСТРЫ́ЦА (Asperugo),

род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. 1 від — вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens). Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўн. Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.

Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўж. да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або па 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы і адхарквальны сродак) расліна.

Вастрыца распасцёртая.

т. 4, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вастры́ца 1 ’расліна вастрыца, Asperugo L.’ (Кіс.). Рус. остри́ца. Ад во́стры. Назва дадзена паводле характару расліны (апісанне гл. Нейштадт, Определитель, 458). Параўн. яе назвы ва ўкр. мове: дереза, острець, остриця, репяшки (Макавецкі, Sł. botan.), далей польск. ostre ziele, чэш. ostrolist (гл. Махэк, Jména rostl., 187).

Вастры́ца 2 (заал.) ’вастрыца’ (БРС). Рус. остри́ца. Да во́стры. Параўн. тлумачэнне ў Даля: «Остри́ца нутрячек, Ascaris, едкая, крошечная глиста, от коей бывает невыносимый зуд».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

остри́ца зоол., бот. вастры́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АКСІЎРО́З,

інвазійная хвароба коней, аслоў, мулаў, зебраў, якая выклікае парушэнне дзейнасці стрававальнага тракту, пашкоджанне скуры каля кораня хваста (зачос хваста). Узбуджальнік — вастрыца конская, што паразітуе пераважна ў абадочнай кішцы тоўстага кішэчніка. Яйцы развіваюцца ў вонкавым асяроддзі. Заражэнне адбываецца праз кармы, ваду, пры аблізванні навакольных прадметаў, забруджаных яйцамі вастрыц. Хварэюць часцей маладыя і старыя коні ў стойлавы перыяд.

т. 1, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСТРЫ́ЦЫ (Enterobius),

род чарвей атр. аксіўрыд кл. круглых чарвей. 20 відаў, пашыраны ўсюды. Паразітуюць у кішэчніку чалавека і малпаў. На Беларусі пашырана вастрыца чалавечая (Enterobius vermicularis), паразітуе ў канцавым аддзеле тонкага кішэчніка і ў тоўстым кішэчніку (пераважна ў дзяцей); узбуджальнік энтэрабіёзу.

Цела ў самак даўж. 9—12 мм, самцоў 2—5 мм, белаватае, укрыта кутыкулай. Палаваспелыя самкі выпаўзаюць праз заднепраходную адтуліну, адкладваюць каля яе да 10—12 тыс. яец даўж. каля 0,05 мм і гінуць. Яйцы становяцца інвазійнымі праз 4—6 гадзін. У арганізм трапляюць з ежай, вадой і ў кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў. Жывуць да 1 месяца.

т. 4, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)