Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
валася́нкаIж., зоол. сла́вка, мухоло́вка
валася́нкаIIж., см. ціпча́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валася́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з тонкай шылападобнай дзюбай.
валася́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Тое, што і ціпчак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валася́нка1 ’сіло’ (Шатал.). Да валасяны.
Валася́нка2 ’ядавіты грыб’ (Мат. Гом.). Назва звязана з павер’ем, быццам у грыбе жывуць вельмі шкодныя чарвякі-валасні, якія і выклікаюць хваробу, атручванне.
Валася́нка3 ’травяны матрац’ (Мат. Гом.). Да валасень4 ’моцная высокая трава’, валасяны (ад назвы травы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валасянка садовая 10/568 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сла́вказоол.валася́нка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАЛАСЯ́НКІ (Sylvia),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка (S. curruca), валасянка садовая (S. borin), валасянка чорнагаловая (S. atricapilla), валасянка шэрая (S. communis), валасянка ястрабіная (S. nisoria).
Даўж. цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная. Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая). Зімуюць у паўд.-зах.ч. Еўразіі і Афрыцы.
Валасянкі: 1 — шэрая (а — самец, б — самка); 2 — завірушка (самец); 3 — чорнагаловая (а — самец, б — самка); 4 — садовая; 5 — ястрабіная.
Валасяні́ца2 ’мухалоўка’ (КЭС, Інстр. II). Гл. валасянка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЛУ-МА́ЎНТЫНС (Blue Mountains),
Блакітныя горы, нацыянальны парк на ПдУ Аўстраліі, штат Новы Паўд. Уэльс. Знаходзіцца ў Блакітных гарах — ч.Вял. Водападзельнага хр.Засн. ў 1959. Пл. 208,1 тыс.га. Пясчанікавыя плато (выш. да 1362 м), падзеленыя глыбокімі цяснінамі, ландшафты вільгацетрапічных і эўкаліптавых лясоў. Месцы пражывання качканоса, яхідны, сумчатых (каала, апосум, гіганцкі шэры кенгуру, валару і інш.), птушак трапічнага лесу (пячорная валасянка, рыжая веерахвостка, голуб Вонга, жоўты мухалоў і інш.). Аб’ект турызму.