Валася́нка 1 ’сіло’ (Шатал.). Да валасяны.

Валася́нка 2 ’ядавіты грыб’ (Мат. Гом.). Назва звязана з павер’ем, быццам у грыбе жывуць вельмі шкодныя чарвякі-валасні, якія і выклікаюць хваробу, атручванне.

Валася́нка 3 ’травяны матрац’ (Мат. Гом.). Да валасень 4 ’моцная высокая трава’, валасяны (ад назвы травы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)