валася́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з тонкай шылападобнай дзюбай.

|| прым. валася́нкавы, -ая, -ае.

Сямейства валасянкавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валася́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. валася́нка валася́нкі
Р. валася́нкі валася́нак
Д. валася́нцы валася́нкам
В. валася́нку валася́нак
Т. валася́нкай
валася́нкаю
валася́нкамі
М. валася́нцы валася́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

валася́нка I ж., зоол. сла́вка, мухоло́вка

валася́нка II ж., см. ціпча́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валася́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з тонкай шылападобнай дзюбай.

валася́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і ціпчак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валася́нка1 ’сіло’ (Шатал.). Да валасяны.

Валася́нка2 ’ядавіты грыб’ (Мат. Гом.). Назва звязана з павер’ем, быццам у грыбе жывуць вельмі шкодныя чарвякі-валасні, якія і выклікаюць хваробу, атручванне.

Валася́нка3 ’травяны матрац’ (Мат. Гом.). Да валасень4 ’моцная высокая трава’, валасяны (ад назвы травы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́вка зоол. валася́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валасяні́ца1 ’хвароба’. Гл. валаснік1.

Валасяні́ца2 ’мухалоўка’ (КЭС, Інстр. II). Гл. валасянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ле́ска1, льіска, (мн.) лыскы ’зараснік ляснога арэха’ (Клім.), ст.-бел. ласковый, лёсковый ’ляшчынавы’ (Булахаў, Пст.). Укр. ліска, польск. laska, падкарпацк. leska, liska, łyska, в.-луж. leska, чэш. liska (ст.-чэш. leska), славац. lieska, славен. leska, серб.-харв. леска, лщёска, макед. леска, паўдн. lʼäska, балг. леска. Прасл. leska ’ляшчына’. Магчыма, звязана з Іё!!!ь > лес (гл.). Блізкімі з’яўляюцца ст.-прус. lazde ’ляшчына’, лат. logzda, lazda, (g)zda ’тс’, літ. lazä ’кій’. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 62. Сюды ж ст.-бел. леска ’пасудзіна’ (?) (Скурат, БЛ, 8, 11).

Ле́ска2 звычайнаяваласянка шэрая, Sylvia communis Lath.’, лёска‑завіру́шка, Sylvia curruca L.’ (паўн., КЭС). Лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы silva (sylva) ’лес’ і аформлена пры дапамозе суфікса ‑к‑a (як рус. славкаваласянка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасме́шка ’невялічкая лясная птушка атрада вераб’іных, здольная імітаваць, перадражніваць галасы розных жывёл’ (ТСБМ), ’птушка перасмешнік’ (лельч., Мат. Гом.), перасме́шка зялёная ’птушка Hippolais icterina з сям. валасянак’, песня якой у асноўным — перайманне галасоў іншых птушак, параўн. рус. маск., гул. пересме́шка валасянка, Sylvia hortensis L.’ Відаць, з перасме́шнік (гл. наступнае слова); суф. ‑ка, як у птушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́начка ’птушка атрада вераб’іных, Phylloscopus’ (ТСБМ). Укр. пі́ночка, рус. пе́ночка ’тс’, дыял. ’малінаўка’, польск. pienka ’сітаўка, (жоўтая) пліска’, ст.-польск. ’шчыгол’, ’зяблік’, н.-луж. pěnica, чэш. pěnice, славац. penica, славен. pẹ́nica, penícaваласянка’. Няма адзінай думкі наконт паходжання. Сной (Бязлай, 3, 25) зыходзіць з прасл. *pě(g)nica/*pęga ’невялікая пеўчая птушка’, пацвярджаючы супастаўленне Міклашыча (245) з літ. spigti ’свістаць, шчабятаць’, speñgti ’звінець, гудзець, шумець’. Махэк₂ (443) мяркуе, што pěnice паходзіць з *pěhnice < pěhzaваласянка’, паходжанне якога няяснае. Брукнер (409) звязвае польск. pienka з пянька́ (каноплі), Мараўскі (Sprawozdania Poznańskiego TPN, 1, 1928, 37) і Сакалоўскі (Ptaki ziem pol., 2, W-wa. 1952, 162) выводзяць слова з гукапераймання pink‑pink, якое стала падставай нават для ням. Fink (ст.-в.-ням. fincho ’зяблік’), англ. finch, італ. pincione, грэч. σπίγγος ’тс’, гл. Струтыньскі, 95, які мяркуе, што pěnъka узнікла на слав. глебе. Беларуская назва, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)