Бі́нда 1 ’доўгая стужка’ (Др.-Падб.). Укр. би́нда ’тс’. З ням. Binde ’тс’ (можа, праз польск. binda). Параўн. Брукнер, 27; Шалудзька, Нім., 21 (слова гэта ўжо ў Бярынды, гл. Шалудзька, там жа).
Бі́нда 2 ’чалавек, у якога тоўстыя губы; бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34) лічыць гэта слова запазычаннем з літ. мовы (параўн. літ. biñdė ’гультай’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прабі́нда экспр. ’дасціпны’ (смаляв., Сл. ПЗБ.). Значэнне, мабыць, вызначана недакладна, параўн.: я прабінда была, усюды залезу, г. зн. ’пралаза, пройда і г. д.’ Дэрыват ад бінда (гл.) з прыст. пра-, якая — з семантычна блізкіх пракуда, пралаза і да т. п., параўн. біпды біць ’гультайнічаць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)