бібліятэка назоўнік | жаночы род

  1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання.

    • Нацыянальная б.
    • Беларусі.
  2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца.

    • Б. вучонага.
  3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі.

    • Б. паэта.
    • Б. настаўніка.

|| памяншальная форма: бібліятэчка.

|| прыметнік: бібліятэчны.

  • Бібліятэчная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бібліятэка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

1. Падабраны пэўным чынам збор кніг, які з’яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Класная бібліятэка. ▪ Кніг з сабой [Валерый] захапіў мала, усе даўно перачытаў, а ў прарабавай бібліятэцы толькі тэхнічныя даведнікі і падручнікі. Б. Стральцоў. У дзедавай бібліятэцы я натрапіў на зборы легенд і казак. Бядуля. // Назва серыі кніг, блізкіх па тыпу або прызначаных для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэка настаўніка. Бібліятэка паэта.

2. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачам. Гарадская бібліятэка. Публічная бібліятэка. Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна. ▪ І цяпер нікога з хлопцаў у пакоі не было: хто пайшоў у бібліятэку, хто ў кіно. Шахавец. // Будынак названай установы; пакой, у якім захоўваюцца кнігі.

•••

Бібліятэка-чытальнябібліятэка з залай для чытання, якая абслугоўвае масавага чытача.

Бібліятэка-перасоўкабібліятэка, якая перыядычна мяняе сваё месцазнаходжанне.

[Грэч. biblíon — кніга і thēkē — сховішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібліятэ́ка ж. библиоте́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

Бібліятэ́ка. Рус. библиоте́ка, укр. бібліоте́ка. З лац. (магчыма, праз польск.) bibliotheca < грэч. βιβλιοθήκη (да βιβλίον ’кніга’ і θήκη ’склад, сховішча’). Фасмер, 1, 164; Шахскі, 1, Б, 115; Кузняцоў, ЭИРЯ, 1, 39–45. Ст.-бел. библиотека, быблиотека (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бібліятэ́ка-перасо́ўка ж. библиоте́ка-передви́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

бібліятэ́ка-чыта́льня ж. библиоте́ка-чита́льня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

перасоўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. гл. перасунуць.

  2. Перасовачная культурна-асветная ўстанова.

    • Бібліятэка-п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

library [ˈlaɪbrəri] n.

1. бібліятэ́ка;

a public library грама́дская бібліятэ́ка;

a reference library даве́дачная бібліятэ́ка

2. кале́кцыя (кніг)

3. се́рыя (кніг)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

библиоте́ка бібліятэ́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

reference library [ˈrefrənsˌlaɪbrəri] n.

1. даве́дачная бібліятэ́ка

2. бібліятэ́ка без вы́дачы кніг на дом

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)