бязро́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае або не ведае родных.

Бязродная сірата.

2. перан. Які страціў або парваў сувязь са сваім народам, сваёй краінай.

Б. эмігрант.

|| наз. бязро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязро́дны бязро́дная бязро́днае бязро́дныя
Р. бязро́днага бязро́днай
бязро́днае
бязро́днага бязро́дных
Д. бязро́днаму бязро́днай бязро́днаму бязро́дным
В. бязро́дны (неадуш.)
бязро́днага (адуш.)
бязро́дную бязро́днае бязро́дныя (неадуш.)
бязро́дных (адуш.)
Т. бязро́дным бязро́днай
бязро́днаю
бязро́дным бязро́днымі
М. бязро́дным бязро́днай бязро́дным бязро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязро́дны

1. прям., перен. безро́дный;

~ная сірата́ — безро́дная сирота́;

б. касмапалі́т — безро́дный космополи́т;

2. уст. (происходящий от незнатных родителей) безро́дный, неродови́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае родных, сваякоў. Бязродны сірата. // перан. Які страціў або парваў сувязь з сваім народам, сваёй краінай. Бязродны касмапаліт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯЗРО́ДНЫ (Ігар Сямёнавіч) (н. 7.5.1930, Тбілісі),

расійскі скрыпач, педагог. Нар. арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (праф. з 1972). У 1970 дэбютаваў у Маскве як дырыжор. Выступае як саліст і ансамбліст. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Я.​Кубеліка (Прага, 1949), імя І.​С.​Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951.

т. 3, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бязро́дны

1. (які не мае родных, сваякоў) allin sthend, hne ngehörige;

2. (які страціў свой народ, сваю краіну) himatlos, vterlandslos

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

безро́дный бязро́дны;

безро́дный сирота́ бязро́дны сірата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

himatlos a бязро́дны, бяздо́мны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rootless [ˈru:tləs] adj.

1. бязро́дны, без каранёў, які́ не ма́е каранёў (пра чалавека)

2. безгрунто́ўны, беспадста́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПРАЦАЎНІКО́Ў МАСТА́ЦТВА,

аб’яднанне тэатр. дзеячаў г. Мінска ў 1919—20. Пачало дзейнасць 14.8.1919 спектаклем «Паўлінка» Я.​Купалы ў памяшканні «Беларускай хаткі». Складалася з удзельнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра і інш. Арганізатар і кіраўнік У.​Фальскі. Ставіліся пераважна творы бел. драматургіі: «Бязродны» і «Праменьчык шчасця» У.​Галубка, «Мікітаў лапаць» і «Жаніх без шлюбу» М.​Чарота. У спектаклях удзельнічаў хор У.​Тэраўскага. Сярод акцёраў Б.​Бусел, П.​Валасевіч, Галубок, М.​Зароская, М.​Кудзелька (М.​Чарот).

т. 10, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)